Трытон звычайны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Звычайны трытон
Smooth newt.jpeg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Земнаводныя
Атрад Хвастатыя земнаводныя
Сямейства Сапраўдныя салямандры
Род Трытоны
Від Трытон звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Lissotriton vulgaris
Арэал
Triturus vulgaris dis.png
Арэал

Трытон звычайны (Triturus vulgaris) — земнаводнае сямейства салямандравых.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з самых дробных трытонаў, даўжыня цела 3-5 см, разам з хвастом — 11 см, маса да 1,4 г. Характэрны палавы дымарфізм. Скура гладкая ў самцоў або дробназярністая ў самак. Цела злёгку сьціснутае з бакоў. Верхняя частка тулава аліўкава-бурая, ніжняя — жаўтаватая, у шлюбны пэрыяд сярэдзіна брушка аранжавая. Па целе раскіданы дробныя цёмныя плямы, на галаве цёмныя палосы праходзяць праз вочы. Пальцы бяз плавальных перапонак і без мазалёў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]