Трыялет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Трыяле́т (па-француску: triolet, trio — трое) — адна з так званых цьвёрдых формаў лірычнай паэзіі. Упершыню зьявіўся ў Францыі ў XIV стагодзьдзі, як скарочаная форма рандэлю.

Трыялет уяўляе сабой верш, які складаецца з 8 радкоў і мае наступную структуру: парадак рыфмаў — a-b-a-a-a-b-a-b, першы, чацьверты ды сёмы радкі строга супадаюць, тое ж датычыцца другога і восьмага радка. Паўторы вершаваных радкоў у трыялеце павінны матывавацца натуральным разьвіцьцём тэмы твора, завастраць увагу чытача на яго асноўнай думцы.

Прыкладам трыялету можа служыць наступны верш Максіма Багдановіча:

Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос,
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
І трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]