Трыятлён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тры тыповыя трыятлённыя віды спорту: плаваньне, роварны спорт, бег

Трыятлён — адна з адменаў спартовага мнагабор’я, якая складаецца з трох дысцыплінаў. Найбольш распаўсюджаныя віды спорту, якія ўключае трыятлён — плаваньне, роварны спорт і бег. Назва паходзіць ад грэцкага τρεις (тры) і αθλος (спаборніцтва)[1].

Дыстанцыі ў трыятлёне таксама могуць вар’явацца. Паводле Міжнароднага трыятлённага зьвязу, міжнародная спрынтэрская дыстанцыя складаецца з воднага адрэзку даўжынёй 750 м, раварысцкага 20 км і бегу на 5 км; сярэдняя (або стандартная) дыстанцыя адпаведна 1,5 км, 40 км і 10 км; доўгая дыстанцыя — 1,9 км/90 км/21,1 км; ультрадоўгая — 3,9 км/180 км/ і маратонская дыстанцыя (42,2 км).

Паміж першай і другой, а таксама другой і трэцяй часткамі дыстанцыі ствараюцца пераходныя зоны, дзе разьмяшчаюцца равары, спартовая форма і іншае абсталяваньне, неабходнае для працягу спаборніцтва. Час, праведзены ў пераходных зонах, таксама ўключаецца ў агульны час дыстанцыі[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jeff Matlow. (Winter 2011) Tiredathlon (анг.). USA Triathlon Life.
  2. ^ John Mora. Triathlon 101. — 2. — Human Kinetics, 2009. — С. 149. — ISBN 978-0-7360-7944-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трыятлёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў