Тры крыжы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Тры крыжы
Three-Crosses-1.jpg
Краіна Летува
Горад Вільня
Каардынаты 54°41′12.12″ пн. ш. 25°1′51.36″ у. д. / 54.6867° пн. ш. 25.0309333° у. д. / 54.6867; 25.0309333Каардынаты: 54°41′12.12″ пн. ш. 25°1′51.36″ у. д. / 54.6867° пн. ш. 25.0309333° у. д. / 54.6867; 25.0309333
Аўтар праекту Антоні Вівульскі, адноўлены — Гэнрыкас Шылгаліс
Дата заснаваньня 1916
Тры крыжы на мапе Летувы
Тры крыжы
Тры крыжы
Тры крыжы
Commons-logo.svg Тры крыжы на Вікісховішчы

Тры крыжы́ (па-летувіску: Trijų Kryžių) — помнік у Вільні, Летува, распрацаваны летувіска-польскім архітэктарам і скульптарам Антоніям Вівульскім у 1916 годзе. Ён быў зьнесены ў 1950 годзе па загадзе ўладаў Савецкага саюзу. Новы помнік распрацаваны Гэнрыкасам Шылгалісам, быў узьведзены на ягоным месцы ў 1989.

Месьціцца на Трохкрыжовай гары (насіла назву Лысай ці Крывой) на правым беразе Вільні.

Паданьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле паданьня, зафіксаванага напрыканцы XVIII стагодзьдзя, у 1345 ці ў 1368, у адсутнасьці князя Альгерда й віленскага ваяводы Гаштольда, якія адправіліся на вайну, паганцы віленчукі напалі на манахаў францішканаў, якіх па просьбе жонкі хрысьціянкі пасяліў у сваёй хаце Гаштольд. Сямёра зь іх былі пакараныя на рынку, семярым атрымалася бегчы. Зьбеглых манахаў «вылавілі на горах на беразе Вільні» й скінулі з Лысай гары ў раку. У некаторых перакладах малююцца падрабязнасьці: манахаў паганцы прывязалі ці прыбілі да крыжоў і кінулі ў раку. Па адным з варыянтаў, у раку былі скінутыя чатыры манаха, а трох расьпялі на крыжах і пакінулі на Лысай гары.

Вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Легенда пра пакутніцкую сьмерць францішканцаў не знайшла пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах. Мяркуецца, што яе аўтарамі былі віленскія францішканцы, заклапочаныя ўслаўленьнем свайго ордэну. Па здагадцы Ігната Даніловіча, крыжы былі збудаваныя, па прыкладзе іншых гарадоў, з нагоды атрыманьня Вільняй магдэбурскіх правоў. Іншыя гісторыкі меркавалі, што крыжы павінны былі сыгналізаваць крыжакам, якія плылі па Вільні, пра тое, што тут жывуць хрысьціяне, і такім чынам пазбаўляць горад ад нападу й рабаваньня.

Гісторыя помніку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У памяць пра пакутніцкую сьмерць францішканцаў на гары паміж 1613 і 1636 гадамі былі ўзьведзеныя тры драўляныя крыжы. У 1740 годзе струхлелыя крыжы былі замененыя новымі. Калі яны, струхлеўшы, паваліліся ў 1869 годзе, улады не дазволілі іх аднавіць. Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1916 годзе, калі Вільня была занятая немцамі, па ініцыятыве ксяндза Казімера Міхалькевіча былі сабраныя сродкі й арганізаваныя працы па збудаваньні манумэнту з моцнага матэрыялу. Асаблівую цяжкасьць складала дастаўка на высокі й цяжкадаступны ўзгорак вады й будаўнічых матэрыялаў, якія даводзілася насіць практычна на руках. За два месяцы былі збудаваныя крыжы з жалезабэтону па праекце Антонія Вувільскага, і таемна (паколькі нямецкія ўлады не дазвалялі) асьвячоныя тым жа ксяндзом Казімерам Міхалькевічам.

Крыжы прастаялі да 1950 году (па іншых зьвестках да 1951[1]) году, пакуль не былі ўзарваныя ноччу па прыказе савецкіх уладаў. Частка абломкаў была вывезеная, частка закапаная.

У 1989 годзе, пасьля кампаніі за аднаўленьне Трох крыжоў, якая ўключала збор подпісаў пад зваротам да ўладаў, помнік быў на працягу двух тыдняў адноўлены як помнік ахвярам сталінізму. Адноўлены помнік па праекце архітэктара Гэнрыкаса Шылгаліса, выканаў скульптар Станіславас Кузма. Захаваныя фрагмэнты ранейшых Трох крыжоў былі ўмураваныя ў падмурак новага помніку, частка «ляжаць» побач з адноўленым помнікам, на схіле ўзгорку. Ён зьяўляецца копіяй збудаваньня па праекце Антонія Вівульскага, аднак на 1,8 м вышэй і бялей колерам. Адкрыцьцё адноўленых Трох крыжоў адбылося 14 чэрвеня 1989 году, ва ўгодкі масавых арыштаў і дэпартацыяў 1941 году. Асьвяціў помнік кардынал Вінцэнтас Сладкявічус.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wileńska encyklopedia 1939—2005. Opracował Mieczysław Jackiewicz. Warszawa: Ex Libris Galeria Polskiej Książki Sp. z o. o., 2007. ISBN 978-83-89913-95-1. P.476. (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тры крыжысховішча мультымэдыйных матэрыялаў