Тры таўстуны (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тры таўстуны
па-расейску: Три толстяка
Жанр казка, прыгоды
Рэжысэр Аляксей Баталаў, Іосіф Шапіра
Сцэнарыст Аляксей Баталаў, Міхаіл Альшэўскі
Заснаваны на Тры таўстуны
У ролях Ліна БракнітэСуок, Пеця Арцем’еўНаступнік Туцьці, Аляксей БаталаўЦыбул, Валянцін НікулінДоктар Гаспар, Рына ЗялёнаяЦёцечка Ганімед, Раман ФіліпаўЗбраяр Праспэра, і іншыя.
Кампазытар Мікалай Сідзельнікаў
Апэратар
Вытворчасьць Ленфільм, СССР
Дата выхаду 1966
Працягласьць 85 хвілін
Краіна СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

«Тры таўстуны» (па-расейску: Три толстяка) — савецкі мастацкі фільм–казка па аднайменнай аповесьці Юрыя Алешы рэжысэра Аляксея Баталава. Баталаў сам сыграў адну з галоўных роляў фільма — гімнаста Цыбула.

Рэжысэрская трактоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фільме захавана агульная канва сюжэту, аднак маюцца і адрозьненьні. Напрыклад, лялька наступніка Туцьці была сапсаваная не гвардэйцамі, а генэралам Караскай (вобраз самаго Караскі ў кнізе адсутнічае). Былі зьмененыя і абставіны згубленьня лялькі доктарам. У фільме Туцьці адразу здагадаўся, што Суок — жывая, але не выдае яе, бо ён рады пагутарыць з жывым дзіцём. У кнізе Туцьці не здагадваецца пра падмену да самага фіналу. Лінія з вучоным Тубам, стваральнікам лялькі, выключана — Суок адразу знаходзіць у зьвярынцы Праспэра. Сцэна пакараньня кардынальна адрозьніваецца ад напісанай у кнізе. Пераапрануты гвардэйцам Цыбул выкраў сякеру ката, каб зацягнуць час. Наступнік Туцьці, які ў адрозьненьне ад кнігі, ня быў усыплёны, умяшаўся і патрабаваў прыпыніць кару, але быў паранены генэралам Караскам, такім чынам паставіўшым сябе і супраць афіцыйнай улады. У фільме Таўстуны неаднаразова называюцца «Іх Вялікасьцямі». Іх далейшы лёс невядомы, хаця фінал фільму заканчваецца поўнай перамогай народу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]