Трэйнчэ Кээвэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трэйнчэ Кээвэр
Дата нараджэньня 10 студзеня 1616(1616-01-10) або 16 студзеня 1616(1616-01-16)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 ліпеня 1633(1633-07-22) (17 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня

Трэйнчэ Кээвэр (па-нідэрляндзку: Trijntje Cornelisdochter Keever, па мянушцы Вялізная Дзяўчына, па-нідэрляндзку: De Groote Meid; 10 альбо 16 красавіка 1616 году ў Эдаме, Нідэрлянды — 22 ліпеня 1633) — дзяўчына, якая лічыцца найвышэйшай у гісторыі асобай жаночага полу: яе рост быў 254 см.

Трэйнчэ Кээвэр была дачкою галяндзкага капітана Карнэліса Кээвэра і яго прыслужніцы (зь якою ён ажаніўся 24 траўня 1605) Ганны Поўэлс. Бацькі бралі з сабою Трэйнчэ на розныя фэсты ды карнавалы, каб зарабіць на ёй грошы. Калі дзяўчынцы было 9 год, яе наведала каралеўская сям’я з Багеміі ў складзе Фрыдрыха V Пфальцкага, яго жонкі Лізаветы Ст’юарт ды прынцэсы Амаліі Зольмс-Браўнфэльскай. У той момант рост Трэйнчэ дасягнуў ужо 200 см, і яна была «9-гадоваю дзяўчынкай, вышэйшай за любога чалавека ў Эўропе»[1].

Трэйнчэ Кээвэр памерла ад раку у 17-гадовым веку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kloek Els, Keever, Trijntje, in: Digitaal Vrouwenlexicon van Nederland,  (нід.)