Трэнчанскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Трэнчанскі замак

Трэнчанскі замак (па-славацку: Trenčiansky hrad) — замак у заходняй Славаччыне па-над горадам Трэнчын.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскі надпіс на камні пад замкам

Замак верагодна ўзьнік на месцы старога гарадзішча. Першыя аб’екты, жылая вежа і ратонда, былі збудаваныя ў XI ст. У канцы XIII ст. замкам стаў валодаць вугорскі магнат Матуш Чак, які фактычна кантраляваў тэрыторыю цэлай Славаччыны. У гэты час замак быў пашыраны і перабудаваны. Пасьля сьмерці Матуша Чака да XV ст. замак належаў вугорскаму каралю. У XV ст. замак стаў маёмасьцю Штэфана Запольскага, які пачаў шырокую перабудоўлю ўсяго замка. У 15401560 фартыфікацыю замка ўзмацнілі італьянскія архітэктары. У 1790 годзе замак згарэў. У XIX ст. замак быў закансэрваваны і пазьней былі праведзеныя рэстаўрацыйныя работы. У цяперашні час у замку знаходзіцца Трэнчанскі музэй.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Трэнчанскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў