Трэці двор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Трэці двор Праскага Граду

Каардынаты: 50°5′25.298″ пн. ш. 14°24′2.263″ у. д. / 50.09036056° пн. ш. 14.40062861° у. д. / 50.09036056; 14.40062861 Трэ́ці двор (па-чэску: Třetí nádvoří Pražského hradu) — асноўны і найбуйнейшы з чатырох двароў Праскага Граду. Разьмешчаны на ўсход ад іншых, у цэнтральнай частцы замку, якая цягам тысячы гадоў зьяўлялася рэлігійным і палітычным цэнтрам краіны. На заходнім баку ў Цэнтральным крыле Новага палацу знаходзіцца праход у Другі двор, на поўначы ад двара ідзе Вікарская вуліца(cs), на ўсходзе праз праход паміж Саборам сьвятога Віта і Старым каралеўскім палацам злучаецца з плошчай сьв. Георгія(cs). Бычыная лесьвіца(cs) на паўднёвым баку двара спускаецца да Садоў на валах(cs).

Першапачаткова двухярусны двор быў выбрукаваны гранітам у XX стагодзьдзі Плечнікам.

Новы каралеўскі палац
Старое пробства і Маналіт на фоне Сабору сьв. Віта

Дамінантай двара зьяўляецца гатычны Сабор сьвятога Віта, Вацлава і Войцеха, зьвернуты галоўным фасадам на захад. Каля сабору разьмяшчаецца Старое пробства(cs), археалягічныя раскопкі і гістарычныя дасьледваньні паказалі, што яно ўзвышаецца на месцы раманскага Біскупскага палацу, ад якога захавалася толькі адно арыгінальнае акно. Побач з пробствам знаходзіцца гранітны Маналіт(cs), узьведзены ў 1928 року[1], і статуя сьв. Георгія(cs). На ўсходнім баку разьмешчаны Стары каралеўскі палац, на заходнім і паўднёвым — Новы каралеўскі палац з бальконам, зь якога 29 сьнежня 1989 неўзабаве пасьля абраньня прэзыдэнтам Чэхаславаччыны прамаўляў Вацлаў Гавэл[2]. Ля ўваходу ў стары палац разьмешчаны Арліны фантан(cs).

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ HOMOLA, Zdeněk. Prameny, kašny a obelisk [online]. Praha: Zdeněk Homola, [cit. 2012-02-26]. Kapitola Obelisk na III. nádvoří.
  2. ^ SKALICKÝ, Jaroslav; BARTOŠOVÁ, Simona. Bývalý prezident Václav Havel slaví 75. narozeniny [online]. Praha: Český rozhlas, 2011-10-05, [cit. 2012-02-26].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • VLČEK, Pavel, a kol. Umělecké památky Prahy. Pražský hrad a Hradčany. Praha : Academia, 2000. 521 s. ISBN 80-200-0832-2. s. 17-21, 26-30, 128-9, 169—170, 178-9, 193-6, 240—242, 490.
  • POCHE, Emanuel. Prahou krok za krokem. Praha : Orbis, 1958. 268 s. s. 51, 62-63.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Трэці дворсховішча мультымэдыйных матэрыялаў