Трэцяе пасланьне Яна Багаслова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Трэці ліст Яна»)
Кніга Новага Запавету

Трэцяе пасланьне Яна Багаслова


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Трэ́цяе пасла́ньне Яна Багасло́ва, Трэці ліст Яна Багаслова — кніга Новага Запавету, аўтарства якое прыпісваецца апосталу Яну Багаслову, аўтару аднаго з Эвангельляў і яшчэ двух пасланьняў.

Застаўка да Трэцяга пасланьня Яна. Біблія Макліна (1789)

Пасланьне ўключанае ў канон з часоў Ляадыкійскага сабору. У Новым Запавеце разьмешчанае паміж другім пасланьнем Яна і пасланьнем апостала Юды.

Пасланьні Якуба, Юды, 1-е і 2-е Пятра і тры Яна называюць саборнымі, паколькі яны, у адрозьненьне ад пасланьняў апостала Паўла, адрасаваныя не да канкрэтных суполак і людзей, а да шырокіх колаў хрысьціянаў.

Адрасат і аўтарства ліста[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліст напісаны тым жа аўтарам, што і папярэднія два. У пачатку лісту ён вызначае сабе, як «старац» ці «старшы». Паводле зьместу і стылю ліст вельмі падобны да другога лісту Яна, а іхнія канчаткі амаль аднолькавыя.

На пачатку лісту пазначаны адрасат, да якога накіраваны ліст. Гэта Гай, які быў кіраўніком адной з суполак. Аднак больш нічога ні пра Гая, ні пра месца, дзе ён жыў, не вядома.

Зьмест пасланьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяты Ян Эвангеліст. Хуан дэ Хуанэс, паміж 1445—1450

Пасланьне найкарацейшае ў Новым Запавеце па колькасьці словаў (па колькасьці вершаў на два большае за другое пасланьне Яна). Аўтар вельмі задаволены тым, што Гай застаўся верным вучэньню, і просіць і надалей заставацца дзейным і аказваць дапамогу місіянэрам-вандроўнікам. Зь іншага боку, апостал заклапочаны паводзінамі другога кіраўніка — Дыятрэфа, бачачы, што ягоная праца накіраваная на дасягненьне толькі ўласных мэтаў. У сканчэньні ліста апостал спадзяецца на хуткую сустрэчу і перадае прывітаньні.

Час і месца напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верагодна, час і месца напісаньня тыя ж, што і ў іншых лістоў Яна, а менавіта — апошняе дзесяцігодзьдзе I стагодзьдзя, а месца напісаньня — горад Эфэс.

Кароткі плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прывітаньне (1)
  • пахвала Гаю за адданасьць ісьціне (2-4)
  • пра гасьціннасьць (5-8)
  • асуджэньне Дыятрэфа (9-11)
  • падзяка Дымэтрыю (12)
  • разьвітаньне (13-15)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах / Под редакцией А. П. Лопухина. — Дарь, 2009. — Т. 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. — 1296 с. — ISBN 978-5-485-00276-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэцяе пасланьне Яна Багасловасховішча мультымэдыйных матэрыялаў