Трэ Крунур (замак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Замак Трэ крунур. Малюнак Говэрта Кампгёйзэна (1661 год)

Трэ Крунур (па-швэдзку: Tre Kronor, даслоўна «Тры кароны») — былы каралеўскі замак у Стакгольме, які існаваў з XIII стагодзьдзя да 1697 году. Цяпер на яго месцы знаходзіцца Стакгольмскі каралеўскі палац.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя драўляныя прыстасаваньні для заходу чаўноў на востраве Стадсгольмэн існавалі ўжо ў X стагодзьдзі. Мяркуецца, што ў XII стагодзьдзі на ім узьніклі першыя ўмацаваньні. У наступным стагодзьдзі, у 1252 годзе, ярл Біргер пабудаваў тут замак, што дало пачатак гісторыі Стакгольму. Калі ў 1521 годзе Густаў Ваза вызваліў Швэцыю ад дацкага панаваньня, ён зрабіў замак Трэ крунур галоўнай каралеўскай рэзыдэнцыяй і значна ўмацаваў яго. Яго сын Юган III, які стаў каралём з 1568 году, перабудаваў замак у стылі рэнэсанс. У паўночна-усходняй вежы ён пабудаваў для сваёй жонкі Кацярыны Ягелонкі каталіцкую капліцу. У 1588 годзе, калі на адным са шпіляў былі ўсталяваны тры залатыя кароны, замак атрымаў сваю назву — Трэ крунур. У 1682 годзе ў замку нарадзіўся будучы кароль Карл XII. У 1692 годзе архітэктар Нікадэмус Тэсін малодшы пачаў перабудову замка ў стылі барока, узяўшы за ўзор палац Фарнэзэ ў Рыме. Аднак 7 траўня 1697 у Трэ крунур ўзьнік пажар, які амаль цалкам зьнішчыў замак. Нікадэмус Тэсін малодшы атрымаў загад пабудаваць новы замак, будаўніцтва якога было завершана ў 1754 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Трэ Крунур (замак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў