Тсуга канадзкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тсу́га кана́дзкая (Tsuga canadensis) — вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых.

Вышыня дрэваў да 20 м, дыямэтар 40-50 см. Крона конусападобная. Кара бурая, няроўная. Парасткі густа ўкрыты лінейна-лянцэтнай, пляскатай ігліцай. Шышкі шматлікія, яйкападобныя, летам блакітна-зялёныя, увосень жаўтавата-бурыя.

Радзіма Паўночная Амэрыка.

Інтрадукавана на Беларусі ў пачатку ХХ ст. У цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах зрэдку вырошчваюць як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках.

Устойлівая да гарадзкіх умоваў.