Тува
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Рэспубліка Тыва (Тува) Республика Тува (Тыва) Тыва Республика |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расейская Фэдэрацыя |
| Фэдэральная акруга | Сыбірская |
| Эканамічная акруга | Усходне-Сібірская |
| Статус | Рэспубліка |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кызыл |
| Кіраўнік урада | Шолбан Кара-ол |
| Афіцыйныя мовы | расейская, тывінская |
| Насельніцтва (2002) | 308 500 |
| Шчыльнасьць | 1,8 чал./км² |
| Плошча | 168 600 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+7 |
| Код аўтам. нумароў | 17 |
Тыва (Тува) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на поўдні Усходняй Сыбіры. Мяжуе з Манголіяй на ўсходзе і поўдні, з Краснаярскім краем на поўначы, Хакасіяй на паўночным захадзе, Буратыяй і Іркуцкай вобласьцю на паўночным усходзе, з Рэспублікай Алтай на захадзе.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Гістарычны агляд [рэдагаваць]
Гістарычны рэгіён Танну-Уранхай (кіт. 唐努乌梁海), часткай якога была Тыва, кантраляваўся манголамі з 1207 да 1757, калі ім авалодала маньчжурская дынастыя Цын, пад уладай якой Тыва знаходзілася да 1912 году. Пасля Сінхайскай рэвалюцыі ў Кітаі тывінскія наёны зьвярнуліся да расейскага цара з просьбай аб усталяваньні расейскага пратэктарату, што і было зроблена ў 1914 годзе. Тывінскія землі пад назвай Уранхайскі край былі ўключаныя ў склад Енісейскай губэрні. У 1921 годзе абвешчаная незалежная Народная Рэспубліка Танну-Тува (з 1926 году — Тывінская Народная Рэспубліка. У 1944 годзе ТНР увайшла ў склад СССР і РСФСР як аўтаномная ССР. У 1991 годзе была ператворана ў Рэспубліку Тыва. З 1993 года афіцыйная назва Рэспубліка Тыва.
У 1989 году ў Т. адбыліся падзеі амаль не заўважаныя ў астатнім СССР, у сталіцы Т. — Кызыле — адбыўся масавы фізычны гвалт над расейцамі з боку мяйсцовага насельніцтва, які быў спынены толькі адмыслова ўведзенымі войскамі.[1]
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Тыва падзяляецца на 2 гарадзкія акругі (гарады Кызыл і Ак-Давурак) 17 кажуунаў.
- Бай-Тайгінскі кажуун
- Барун-Хемчыкскі кажуун
- Дзун-Хемчыкскі кажуун
- Каа-Хемскі кажуун
- Кызылскі кажуун
- Монгун-Тайгінскі кажуун
- Авюрскі кажуун
- Пій-Хемскі кажуун
- Сут-Хольскі кажуун
- Тандзінскі кажуун
- Цэрэ-Хольскі кажуун
- Цэс-Хемскі кажуун
- Тоджынскі кажуун
- Улуг-Хемскі кажуун
- Чаа-Хольскі кажуун
- Чэдзі-Хольскі кажуун
- Эрзінскі кажуун
Іншыя гарады — Туран, Чадан, Шаганар — уваходзяць у склад кажуунаў.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Колькасьць насельніцтва складае 308,5 тыс. чал. (2006), шчыльнасьць — 1,8 чал. / км². Удзельная вага гарадзкога насельніцтва 51,5%. Нацыянальны склад: тывінцы 77%, расейцы 20,2%, іншыя 2,9%
Эканоміка [рэдагаваць]
Культура [рэдагаваць]
Традыцыйная культура тывінцаў — гэта культура качэўнікаў. Дзякуючы свайму адносна ізаляванаму становішчу — адсутнасьці чыгункі, гарам, якія атачаюць тэрыторыю з усіх бакоў, у Тыві дагэтуль зьберагліся самадастатковыя качэўніцкія гаспадаркі. Тывінцы разводзяць авечак, каней, у Тоджынскім кажууне зьберагаюцца аленягадоўля й паляваньне як асноўны занятак насельніцтва.
Традыцыйная рэлігія тывінцаў — шаманізм, у апошняе дзесяцігоддзе знайшла другое нараджэньне. Зьявіліся шаманскія суполкі, камланьні шаманаў праходзяць у местах як афіцыйныя мерапрыемствы. Адным з адметных фактаў ё тое, што шаманства ў Туве спакойна ўжываецца з ламаізмам. У верасьні 1992 Далай-лама XIV, які зьяўляецца духовым лідэрам будыстаў Тывы, зрабіў у рэспубліку трохдзённы візыт. Пажыцьцёвы прэзыдэнт шаманаў Тывы — Мангуш Кенін-Лапсан.
Сусьветна вядомы тывінскі гарлавы сьпеў, што стаў неафіцыйным сымбалем рэспублікі. Сярод іншых сымбаляў — каменарэзнае мастацтва, традыцыйныя конныя скачкі, барацьба хурэш.
Тыва знаходзіцца ў самым цэнтры Азіі, у зьвязку з чым у сталіцы Т. ўсталяваны абеліск «Цэнтар Азіі».
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ http://www.rpmonitor.ru/ru/detail_m.php?ID=8670&print=Y ТИБЕТ — АХИЛЛЕСОВА ПЯТА КИТАЯ. Ярослав Бутаков 21.03.2008
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тува — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||||