Тукхум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Тукхум — ваенна-эканамічнае або ваенна-палітычнае аб’яднаньне чачэнскіх тэйпаў. У XVI—XVII стст. паўстала дзевяць тукхумаў:

  1. Акінцы (аухоўцы, аьккхий, ококи; дзеліцца на ара-аьккхий (раўнінныя акінцы — на захадзе Чачэніі) і лам-аьккхий (горныя акінцы — на ўсходзе));
  2. Мелхінцы (мялхістынцы, маьлхий);
  3. Нохчмахкахой (ічкерынцы, Нохчий-Мокх);
  4. Чэбэрлой;
  5. Шарой;
  6. Тэрлой;
  7. Чантый;
  8. Шатой (шуотой, ітумкалінцы, шубуты);
  9. Орстхой (карабулакі).

Існуюць таксама тэйпы, што не ўваходзяць ні ў адзін тукхум.