Тула
| Тула | |||||
| Тула | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Вобласьць: | Тульская | ||||
| Плошча: | 187,7 км² | ||||
| Насельніцтва: | 491 999 (2010) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+3 UTC+4 |
||||
| Тэлефонны код: | +7 4872 | ||||
| Паштовы індэкс: | 300000—300999 | ||||
| Аўтамабільны код: | 71 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°12′ пн. ш. 37°37′ у. д. / 54.2° пн. ш. 37.617° у. д.Каардынаты: 54°12′ пн. ш. 37°37′ у. д. / 54.2° пн. ш. 37.617° у. д. | ||||
|
Тула на мапе Расеі
Тула
|
|||||
Ту́ла — места ў Расеi, на рацэ Ўпа. Адміністрацыйны цэнтар Тульскай вобласьці. Насельніцтва 491 999 чал. (2010). Знаходзіцца за 193 км на поўдзень ад Масквы. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.
У XV ст. места ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і зьяўлялася найбольш усходнім пунктам дзяржавы за ўсю яе гісторыю[1].
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1146: першы меркаваны пісьмовы ўспамін пра Тулу ў Ніканаўскім летапісе.
- 1342—1361: у часы залатаардынскай царыцы Тайдулы горадам кіравалі баскакі.
- 1401: у Разанскім княстве.
- 1427: у складзе Вялікага Княства Літоўскага; цэнтар аднайменнай воласьці[1].
- 1430/32: згадваецца як замак («Tula, Castrum») у сьпісе местаў, якія належылі вялікаму князю Сьвідрыгайлу.
- 1432: з пачаткам фэўдальнай вайны (1432—1439) Вялікае Княства Літоўскае страціла ўладу на Тулай.
- 1461/62: у складзе купленага князем Васілём III Цёмным масіву зямель, імаверна, трапіла да Масковіі.
- 1463, 1507: крымскія ханы Хаджы-Гірэй і Мэнглі-Гірэй перадавалі Тулу вялікім князям літоўскім (магчыма, намінальна)[1].
- 1514—1520: на загад Васіля III у Туле збудавалі мураваную крэпасьць з мэтай умацаваньня маскоўскай улады ў рэгіёне.
- XVI—XVII стст.: цэнтар павету Маскоўскай дзяржавы.
- 1605: у Туле знаходзіўся Дзьмітры-Самазванец I, якому прысягнула на вернасьць мясцовае насельніцтва і разанскія служылыя людзі[1].
- 1607: вытрымала аблогу войска Васіля Шуйскага.
- 1654: у пачатку вайны Расеі з Рэччу Паспалітай маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч загадаў выслаць у Тулу частку палоннай дубровенскай шляхты[1].
- 1797: цэнтар губэрні.
- 1941: 45 дзён знаходзілася ў нямецкай аблозе.
[рэдагаваць] Геаграфія
[рэдагаваць] Клімат
Лета цёплае, зіма халодная. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −9,8 °C, ліпеня — +18,3 °C.
[рэдагаваць] Насельніцтва
| Год | 1990 | 1999 | 2001 | 2003 | 2005 |
|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзілася на 1000 чал. | 10 | 5,9 | 7 | 7,8 | 7,6 |
| Памерла 1000 чал. | 12,9 | 18 | 19,2 | 20,2 | 19,3 |
| Натуральны прырост (спад), на 1000 чал. | −2,9 | −12,2 | −12,2 | −12,4 | −11,7 |
- 1897 — 115 тыс. чал.
- 1923 — 124 тыс. чал.
- 1939 — 285 тыс. чал.
- 1959 — 351 тыс. чал.
- 1972 — 478 тыс. чал.[2]
- 1993 — 539 тыс. чал.[3]
- 2010 — 492 тыс. чал.
[рэдагаваць] Эканоміка
Чорная мэталюргія, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (ВА: мэталаапрацоўчых заводаў, «Тульскі камбайнавый завод»; заводы: машынабудаўнічы, горнага і транспартнага машынабудаваньня, зброевы, «Штамп» — мотаролеры, самавары і інш.), хімічная (хімічнага валакна, плястмасы і інш.), лёгкая, харчовая прамысловасьць, вытворчасьць будматэрыялаў і музычных прыладаў.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Крэмль (XVI ст.)
- Благавешчанкая царква (1692)
- Усьпенская царква (1762—1764)
- Царква Сьвв. Флёра і Ляўра (1772—1796)
- Усіхсьвяцкі катэдральны сабор (1776—1800)
- Царква Сьв. Дзімітрыя Салунскага (1795—1801)
- Богаяўленскі сабор (1855—1862)
- Шчаглоўскі манастыр (1860—1889)
У месьце знаходзіцца адзіны ў Тульскай вобласьці каталіцкі касьцёл — Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1896).
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Месты-сябры
Банска Быстрыца, Славаччына
Кутаісі, Грузія
Магілёў, Беларусь
Олбані, шт. Нью-Ёрк, ЗША
Філінген-Швэнінген, Нямеччына
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Эдуард Загарульскі (нар. 1928) — беларускі археоляг, гісторык.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c d e Генадзь Шабанін, Аляксандр Шэкаў. Тула // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 401
- ^ Тула // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ^ Тула // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Tuła // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 617—619
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Тула — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гарады-героі | ||
|---|---|---|
|
Адэса
|
||