Туніская рэвалюцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шэсьце па праспэкце Хабіба Бургібы у г. Туніс, 14 студзеня 2011 г.

Туніская рэвалюцыяграмадзянскі супраціў(en) шырокаму беспрацоўю сярод моладзі, што праз вулічныя шэсьці ў 2010-2011 гадах прывёў да адстаўкі прэзыдэнта Туніса Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцамі незадаволенасьці сярод моладзі служылі:

  1. рост цэнаў на харчаваньне,
  2. нястача жытла,
  3. беспрацоўе,
  4. карупцыя[1].

Хада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зрынуты прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі з партрэтам Хабіба Бургібы за сьпінай
  • 2011 год —
    • 9 студзеня: у забурэньнях загінула 14 асобаў, зь іх 8 у прымежных з Альжырам гарадах Тала і Гасрын (вілает Касэрын)[4].
    • 11 студзеня: з 9 студзеня ў сутычках з паліцыяй загінула 35 чалавек[5].
    • 12 студзеня: прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі звольніў міністра ўнутраных справаў(en) і загадаў вызваліць усіх затрыманых у часе забурэньняў[6]. У краіне ўвялі камэнданцкую гадзіну(en), у сталіцу ўвайшло войска[7], шэсьце да дому ўраду, у гарадах Даўуза і Тала паліцэйскія застрэлілі трох дэманстрантаў[8].
    • 13 студзеня: некалькі тысячаў чалавек працягнулі дэманстрацыю ўначы, у сутычках з паліцыяй загінула 8 чалавек[9], з 17 сьнежня загінула 66 асобаў. Прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі загадаў не страляць у маніфэстантаў і абвясьціў аб зьніжэньні цэнаў на хлеб, малако і цукар[10].
    • 14 студзеня: збор блізу 5 тысячаў чалавек ля будынка Міністэрства ўнутраных справаў Туніса з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта[11]. Прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі зьехаў зь сям'ёй у Саўудаўскую Арабію[12].
    • 15 студзеня: сьпікер парлямэнта Фуад Мебаза(be) стаўся часовым прэзыдэнтам да правядзеньня выбараў новага праз 60 дзён[13][14], зачыніліся крамы і банкі[15].
    • 16 студзеня: бой ля прэзыдэнцкага палаца, 2 забітых, 4 арыштаваных[16].
    • 17 студзеня: з 17 сьнежня 78 загінулых, 98 параненых[17], скасаваньне Міністэрства інфармацыі. Некалькі сотняў чалавек патрабавалі ад кіроўнай партыі «Дэмакратычна-канстытуцыйны сход(en)» адмовіцца ад улады[18].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Заставацца ў гатэлях і нікуды не выходзіць рэкамэндуюць улады Туніса турыстам // Белтэлерадыёкампанія, 14 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  2. ^ Туніс: масавыя непарадкі // Радыё «Свабода», 25 сьнежня 2010 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Прэзыдэнт Тунісу асудзіў масавыя пратэсты ў краіне // Радыё «Свабода», 29 сьнежня 2010 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  4. ^ За апошнія суткі ў Тунісе падчас сутыкненьняў групаў моладзі з паліцыяй загінулі 14 чалавек // Белтэлерадыёкампанія, 10 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  5. ^ Туніс: як найменей 35 загінулых у акцыях пратэсту // Радыё «Свабода», 11 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  6. ^ Прэзыдэнт Тунісу загадаў вызваліць усіх затрыманых // Радыё «Свабода», 12 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  7. ^ У Тунісе ўведзеная камэнданцкая гадзіна // Белтэлерадыёкампанія, 13 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  8. ^ Туніс: крывавыя забурэньні працягваюцца // Радыё «Свабода», 12 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  9. ^ Туніс: мінулай начы загінулі 8 чалавек // Радыё «Свабода», 13 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  10. ^ Беспарадкі ў Тунісе дакаціліся да турыстаў // Белтэлерадыёкампанія, 14 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  11. ^ У Тунісе разагналі дэманстрацыю // Радыё «Свабода», 14 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  12. ^ Абстаноўка ў Тунісе застаецца вельмі напружанай // Белтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  13. ^ Анатоль Ліпецкі. Сытуацыя ў Тунісе працягвае пагаршацца // Белтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  14. ^ У Тунісе падчас беспарадкаў, а таксама бунтаў і пажару ў дзьвюх турмах краіны загінулі дзясяткі чалавек // Белтэлерадыёкампанія, 16 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  15. ^ У Тунісе працягваюцца масавыя беспарадкі // Белтэлерадыёкампанія, 16 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  16. ^ У Тунісе працягваюцца баі ля прэзыдэнцкага палаца // Белтэлерадыёкампанія, 17 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  17. ^ Сытуацыя ў Тунісе нармалізуецца, але застаецца напружанай // Белтэлерадыёкампанія, 18 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
  18. ^ У Тунісе сфармавалі ўрад еднасьці // Радыё «Свабода», 17 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Туніская рэвалюцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў