Тупаевыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Тупаевыя | |
Звычайная тупайя |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Scandentia |
| Сямейства | Тупаевыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Tupaiidae | |
Тупаевыя, тупайі (Tupaiidae) — сямейства сысуноў, традыцыйна адносілася да паўмалпаў.
Вядомы з алігацэну Азіі (каля 30 млн. г. назад). 5 родаў, 18 відаў. Пашыраны ў трапічных дажджавых і горных лясах Паўднёва-Ўсходняй Азіі, астравах Малайскага архіпэляга. Жывуць у падлеску і на ніжніх галінах дрэў.
Даўжыня цела да 25 см, хваста да 22 см, маса да 360 г. Канечнасці кароткія, пярэднія даўжэйшыя за заднія; пяціпальцыя, з кіпцюрамі. Футра густое, мяккае, бурае або карычневае з рознымі адценьнямі. Кормяцца расьлінамі, вусякамі. Нараджаюдь да 4 дзіцянят.
Літаратура[рэдагаваць]
- Самусенка Э. Тупаевыя // БелЭн у 18 т. Т. 16. - Мн, 2003.