Турніры Вялікага шлема (тэніс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Турніры Вялікага шлема (па-ангельску: Grand Slam tournaments) у сучасным тэнісе — чатыры самыя буйныя штогадовыя турніры (у парадку правядзеньня цягам сэзону):

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін «Вялікі шлем» запазычаны з картачнай гульні брыдж. Выйграць Вялікі шлем, значыць перамагчы ва ўсіх чатырох турнірах на працягу аднаго сэзону, зьяўляецца вышэйшай мэтай для тэнісістаў.

Гісторыя ўзьнікненьня тэрміну ўзыходзіць да 1933 году, калі аўстраліец Джэк Кроўфард быў блізкі да мэты выйграць усе чатыры турніры. Ён ужо перамог у трох турнірах на працягу году й выйшаў у фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку. Джон Кіран, які працаваў спартовым камэнтатарам у газэце Нью-Ёрк Таймс і быў здольным картачнымі гульцом, прывёў у сваёй калёнцы аналёгію зь Вялікім шлемам у брыджы: «Калі Кроўфард выйграе сёньня ў Пэры, гэта будзе ўсё адно як што выйграць Вялікі шлем на корце». Кроўфард усё ж такі прайграў, але фраза замацавалася.[1]

Паводле іншае вэрсіі, назва ўзьнікла ў 1938 годзе, калі Дональд Бадж выйграў на працягу году гэтыя чатыры турніры, і вядомы амэрыканскі пісьменьнік Элісан Данцыг сказаў, што «як пасьпяховы гулец у брыдж, Бадж склаў Вялікі шлем зь перамог у чатырох найбуйнейшых тэнісных турнірах цягам каляндарнага году».[2]

Чэмпіёны Вялікага шлема[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З часу зьяўлення тэрміну вельмі мала хто здолеў дасягнуць мэты – выйграць Вялікі шлем на працягу сэзону. Сярод мужчын гэтага дасягнулі Дональд Бадж (1938) і Род Лэйвэр (1962 і 1969). Сярод жанчын — Маргарэт Корт (1970), Мора Канолі (1953) і Штэфі Граф (1988). Штэфі Граф, акрамя таго, перамагла ў тым жа годзе на алімпійскім турніры ў Сэуле, выйграўшы, такім чынам, «Залаты Вялікі шлем».

Пазьней задача значна ўскладнілася, калі розныя турніры Вялікага шлема сталі праводзіцца на розных пакрыцьцях: грунт — у Францыі, трава — на Ўімблдоне, цьвёрдае пакрыцьцё — у ЗША і Аўстраліі.

Найбольшую колькасьць турніраў Вялікага шлема выйграў амэрыканец Піт Сампрас. У ягоным актыве — 14 перамог: 7 на Ўімблдоне, 5 на Адкрытым чэмпіянаце ЗША і 2 на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Сярод жанчын найбольшая колькасьць перамог у Маргарэт Корт: 11 у Аўстраліі, 5 у Францыі, 5 у ЗША і 3 на Ўімблдоне — усяго 24 тытула.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]