Тур Хэердал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тур Хэердал
Thor Heyerdahl
ThorHeyerdahl.jpg
Нарадзіўся 6 кастрычніка 1914
Лярвік, Нарвэгія
Памёр 18 красавіка 2002
Алясіё, Італія
Грамадзянства Нарвэгія Нарвэгія
Навуковая сфэра Археалёгія
Альма-матэр Унівэрсытэт Осла
Навуковы кіраўнік Крыстын Бонэві
Hjalmar Broch
Вядомы як вандроўнік
Узнагароды і прэміі
Кавалер ордэна сьвятога Олафа
Кавалер ордэна сьвятога Олафа
Ордэн Сонца (Пэру) Ордэн заслуг (Пэру)
Вялікі крыж, дэкараваны вялікай стужкай Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Ордэн заслуг (Эгіпет)

Тур Хэерда́л (па-нарвэску: Thor Heyerdahl; 6 кастрычніка 1914, Лярвік, Нарвэгія — 18 красавіка 2002, Алясіё, Італія) — нарвэскі падарожнік ды навуковец, дасьледнік культуры ды паходжаньня розных народаў сьвету: палінэзыйцаў, індзейцаў, жыхароў востраву Пасхі і інш. Зьдзейсьніў некалькі надзвычайна адважных вандровак на копіях старадаўніх суднаў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кон-Тыкі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плыт Кон-Тыкі

Плаваньне на «Кон-Тыкі» Тур Хэердал зьдзейсьніў у 1947 року, чым давёў сваю ж гіпотэзу пра тое, што Палінэзію маглі засяліць індзейцы Паўднёвае Амэрыкі, якія ў старадаўнія часы зьдзяйсьнялі падарожжы на вялікія адлегласьці ўздоўж ціхаакіянскага ўзьбярэжжа на бальсавых плытах.

Тур Хэердал збудаваў копію старажытнага інцкага судна з бальсы, якое ў гонар аднаго з багоў інкаў было названае «Кон-Тыкі». Праект часткова фінансаваўся вайскова-марскім ведамствам Злучаных Штатаў Амэрыкы, якое ў пасьляваенныя рокі было зацікаўленае ў далейшых выпрабаваньнях навінак тэхнікі ды прадуктаў харчаваньня ў натуральных умовах. Разам зь пяцьцю іншымі вандроўвнікамі і дасьледнікамі (усе са Скандынавыі) ён выплыў зь места Кіта ў Пэру, а прыкладна праз сто дзён іхні плыт разьбіўся аб бар’ерны рыф паблізу атолу Папоя. Усе падарожнікі засталіся жывімі і выплылі на ненаселеную выспу-атол. Празь некалькі дзён іхні радыёсыгнал пачуў радыёматар, які распаўсюдзіў інфармацыю пра іхняе разьмяшчэньне. Першымі падарожнікаў знайшлі ды прынялі як ганаровых гасьцей абарыгены Палінэзіі.

Па матывах падарожжа Тур Хэердал напісаў мастацкую і навукова-папулярную кнігу, перакладзеную на мноства моваў сьвету.

«Ра» і «Ра-ІІ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ра-II, Музэй Кон-Тыкі, Осла, Нарвэгія

Ужо зьяўляючыся сусьветна вядомым, Тур Хэердал дамовіўся з выдаўцамі, што ў крэдыт пад другую кнігу ён зьдзейсьніць падарожжа на судне з папірусу накшталт старажытнаэгіпецкіх караблёў ад Міжземнага мора да Лацінскай Амэрыкі. Падарожжа мела на мэце давесьці прынамсі патэнцыйную мажлівасьць сувязяў розных кантынэнтаў у мінулым. Гэтым разам ён вырашыў набраць у каманду людзей з розных краінаў, датычных да мінуўшчыны ды культуры старажытных мараходаў. Таму сярод сябраў міжнароднага экіпажу былі мэксіканец, этыёп, эгіпцянін і інш. Акрамя таго, Хэердал прапанаваў двум найвялікшым звышдзяржавам сьвету — СССР ды ЗША — знайсьці для дасьледніцкай ды міратворчай місіі яшчэ па адным чальцы экіпажу. Ад Саветаў ім стаў палярнік і лекар Юры Сянкевіч.

Карабель быў пабудаваны ў Эгіпце паводле старажытных красьлюнкаў ды малюнкаў на пірамідах і помніках Старажытнага Эгіпту. Майстры выкарысталі досьвед зь мясьцінаў, дзе да гэтай пары ловяць рыбу з выкарыстаньнем папірусных чоўнаў: Этыёпіі, Пэру і Балівіі (возера Тытыкака). Аднак няпоўнае выкананьне майстрамі старажытных схем эгіпцянаў спрычынілася да паступовага прасяданьня кармы судна пад час плаваньня з прычыны напаўненьня паражнін у сьцяблінах вадою, таму экспэдыцыя была тэрмінова прыпыненая. Але праз пэўны час быў збудаваны новы човен, які здолеў даплыць да Карыбскага мора, чым давёў імавернасьць кантактаў старажытных цывілізацыяў Старога і Новага Сьветаў.

«Тыгрыс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1977 Тур Хэердал пабудаваў яшчэ адзін трысьняговы човен, «Тыгрыс», задачай якога было прадэманстраваць, што паміж Мэсапатаміяй і Індзкай цывілізацыяй у асобе сучаснага Пакістану маглі існаваць гандлёвыя і міграцыйныя кантакты. «Тыгрыс» быў пабудаваны ў Іраку і накіраваўся ў плаваньне зь міжнародным экіпажам праз Пэрсыдзкую затоку ў Пакістан, а адтуль да Чырвонага мора. Прыкладна празь пяць месяцаў плаваньня, 3 красавіка 1978, «Тыгрыс» у прыдатным да працягу падарожжа стане быў спалены камандай у Джыбуці на знак пратэсту супраць войнаў, што разгарэліся ў раёне Чырвонага мора і Афрыканскага Рогу.

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тур Хэердал стаў адным з найвыдатнейшых вандроўнікаў ды папулярызатараў навукі ў ХХ стагодзьдзі. У Нарвэгыі ён быў прызнаны «чалавекам тысячагодзьдзя» (чалавекам папярэдняга тысячагодзьдзя стаў вікінг Эрык Руды). Кнігі ды навуковыя гіпотэзы атрымалі сусьветнае прызнаньне, а сам ён стаў славутым папулярызатарам навукі.

У гонар Тура Хэердала названы астэроід 2473 Хэердал.

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «У пошуках раю» (1938)
  • «Фату-Хіва: вяртаньне да прыроды»
  • «Кон — Тыкі»
  • «Мастацтва востраву Пасхі»
  • «Аку-Аку»
  • «Востраў Пасхі: разгаданая таямніца»
  • «Экспэдыцыя на „Ра“»
  • «Мальдыўская загадка»
  • «У пошуках Одына. Па сьлядох нашага мінулага»
  • «Па сьлядох бога Сонца»
  • «Уразьлівы акіян»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тур Хэердалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў