Тур дэ Франс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Тур дэ Фра́нс» (па-француску: Le Tour de France) — самая вядомая й прэстыжная роварная гонка сьвету, якая праводзіцца з 1903 году ў Францыі. Неафіцыйная назва — «Вялікая пятля».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ланс Армстранг — 7-разовы пераможца Тур дэ Франс, які быў пазбаўлены сваіх тытулаў за ужываньне допінгу

Гонка «Тур дэ Франс» першапачаткова была заснаваная як рэклямны праект газэты L'Auto (папярэднік цяперашняга L'Équipe), ягоным рэдактарам і сузаснавальнікам, Анры Дэгранжам і быў закліканы канкураваць з роварнай гонкай Парыж-Брэст-Парыж і гонкай Бардо—Парыж.

Ідэя стварэньня Тур дэ Франс належыць журналісту L'Auto Жэа Ляфэўру, зь якім Анры Дэгранж прымаў сьняданак у парыскім Café de Madrid 20 лістапада 1902 году. Посьпех гонкі Le Tour de France стаў вялікім посьпехам і для газэты L'Auto, колькасьць падпісантаў якой вырасла ў 1903 годзе з 25 тысячаў (перад турам) да 65 тысячаў пасьля туру; ў 1908 годзе колькасьць падпісантаў газэты ўзрасла да 250 тысячаў, а падчас Тур дэ Франс 1923 году прадавалася 500 тысяч асобнікаў газэты на дзень. Рэкордны наклад газэты быў дасягнуты на працягу Тур дэ Франс 1933 году — 854 тысячы асобнікаў на дзень. Сёньня тур арганізоўвае «Таварыства Тур-дэ-Франс» — філіял Amaury Sport Organisation, які зьяўляецца часткай мэдыя-холдынгу, у які ўваходзіць газэта L'Équipe.

Тур, які праводзіцца ў Францыі й у блізкім замежжы, праходзіць штогод на працягу трох тыдняў у ліпені. Толькі ў час Першай (1915—1918) і Другой сусьветнай вайны (1940—1946) правядзеньне туру было адмененае.

Прынцыпы гонкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тур дэ Франс складаецца з 21 этапу: кожны этап доўжыцца адзін дзень. Кожны гоншчык павінен скончыць этап, каб ягоны час быў зарэгістраваны й назапашаны. Поўная працягласьць гонкі — паміж 3000 і 4000 км (трасы й працягласьць этапаў кожны год зьмяняюцца). Генэральная клясыфікацыя — ранжаваньне гоншчыкаў паводле назапашанага часу. Пераможцам туру становіцца той гоншчык, агульны час якога зьяўляецца найменшым сярод усіх удзельнікаў. Магчыма стаць пераможцам усяго туру, пры гэтым не атрымаўшы ніводнай перамогі на асобным этапе, як зрабілі гэта Грэг Лемонд і Альбэрта Кантадор ў 1990 годзе й 2009 адпаведна.

Акрамя заліку па часе існуюць і іншыя намінацыі:

  • лепшы спрынтэр;
  • лепшы горны гоншчык;
  • лепшы малады гоншчык.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Тур дэ Франс