Туя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Туя

Ту́я (па-лацінску: Thuja) — род вечназялёных іглічных дрэваў і кустоў сямейства кіпарысавых.

Вышыня дрэваў 7—11 м (часам да 20 м), дыямэтар да 30 см (у асобных экзэмпляраў да 90 см). Крона вузкапірамідальная. Ігліца на галінках лускападобная з васкавым налётам, накрыж супраціўная. Мужчынскія шышкі дробныя, круглыя, жаночыя — вялікія, яйкападобныя або прадаўгаватыя.

Ценевынослівая расьліна. Жыве да 100 гадоў.

Радзіма — Паўночная Амэрыка.

На Беларусі інтрадукавана туя заходняя, ці негніючка і туя складкавая, або гіганцкая. Часьцей вырошчваюць тую заходнюю і яе садовыя формы. Ва ўмовах Беларусі схільная да кушчэньня. Каштоўная парода для азеляненьня населеных пунктаў. Устойлівая да гарадзкіх умоў, выносіць падстрыганьне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Туясховішча мультымэдыйных матэрыялаў