Тыбэрыюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тыбэрыюс

Тыбэ́рыюс (па-лацінску: Tiberius Claudius Nero; 16 лістапада 42 да н.э. — 16 сакавіка 37 н. э.) — рымскі імпэратар з 14 па 37 год н. э. Пасьля свайго айчыма Аўгуста Тыбэрыюс быў другім імпэратарам Рымскай Імпэрыі і таксама як і Аўгуст належыў да дынастыі Юліеў-Клаўдзіеў. Час яго кіраваньня быў аднім з найдаўжэйшых сярод імпэратараў Рымскай Імперыі.

Пры Аўгусьце паміж 16 і 13 гадамі да н. э. Тыбэрыюс заваяваў альпійскія тэрыторыі і Панонію, пазней правіў у Германіі. Паміж 9 і 13 гадамі н. э. Тыбэрыюс падавіў Панонска-далматынскае паўстаньне.

Бацькам Тыбэрыя быў Тыбэрыюс Клаўдзій Нэра, маці — Лівія Друсіла — таксама паходзіла з роду Клаўдзіяў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тыбэрыюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў