Тыгр (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Тыгр
Тыгр
Тыгр каля 100 км ад свайго пачатку каля турэцкага гораду Дыярбакыр
Агульныя зьвесткі
Выток возера Хазар
Вышыня вытоку 1150 м
Вусьце Шат-эль-Араб
Краіны басэйну Турэччына, Сырыя, Ірак
Даўжыня 1850 км
Плошча басэйну 375000 км²
Месцазнаходжаньне
Тыгр на мапе
Тыгр і Эўфрат

Тыгр — рака ў Азіі, даўжыня якой складае 1900 км. Бярэ пачатак ад возеру Хазар у Турэччыне на Армянскім нагор’і; на працягу амаль 1500 км цячэ па тэрыторыі Іраку. Пры зьліцьці Тыгра з Эўфратам утвараецца Шат-эль-Араб, які ўпадае ў Пэрсыдзкую затоку. Тэрыторыя, якая месьціцца паміж Тыграм і Эўфратам з даўніх часоў мае назоў Мэсапатамія.

Рака падсілкоўваецца сьнегава-дажджавым спосабам, зь вясновым паводкай, найбольшы сьцёк назіраецца ў красавіку. Пры супадзеньні паводак на Тыгру і ягоных прытоках узьнікаюць катастрафічныя паводкі, для абароны ад іх рэчышча Тыгра на значным працягу абвалаванае, частка паводкавых водаў накіроўваецца па канале ў западзіну возера Тартар, якое месьціцца на паўночным захадзе ад Багдада ў міжрэччы Тыгра і Эўфрата. Пры запаўненьні западзіны паводкавымі водамі ствараецца пагроза паводкі для Багдада.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]