Тымаці Снайдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тыматы Снайдэр»)
Тымаці Снайдэр
па-ангельску: Timothy Snyder
Дата нараджэньня 18 жніўня 1969(1969-08-18)[1][2][3] (54 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, пісьменьнік, літаратурны крытык, прафэсар унівэрсытэту, палітоляг
Навуковая сфэра гісторыя, гісторыя Усходняй Еўропы[d], Даследаванні Халакоста[d] і Цэнтральная Эўропа
Месца працы
Навуковая ступень доктар філязофіі (1995)
Узнагароды

Тымаці Снайдэр[4] (па-ангельску: Timothy Snyder, нар. 1969) — амэрыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук. Выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (ЗША). Аўтар шматлікіх публікацыяў і манаграфіяў, прысьвечаных гісторыі Ўсходняй Эўропы.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сваёй працы «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)» гісторык выявіў вытокі шматлікіх гістарыяграфічных мітаў: у прыватнасьці, што летувіскі нацыянальны праект выбудаваны на скажэньні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі сталася разбурэньне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[5]

1 траўня 2010 году ў выдавецтве «Беларускага гістарычнага агляду» выйшаў у сьвет беларускі пераклад кнігі Т. Снайдэра «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)». На беларускую мову працу пераклаў Генадзь Сагановіч, а сам аўтар напісаў уступ да беларускага выданьня.

19 траўня 2010 году ў Інстытуце Гётэ Т. Снайдэр выступіў у Менску зь лекцыяй на тэму паходжаньня народаў Усходняй Эўропы, адначасова адбылася прэзэнтацыя ягонай кнігі[6].

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569―1999 : пераклад з англійскай / Тымаці Снайдэр. Мінск : Медысонт, 2010. 978-985-6887-74-4
  • Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [навуковыя рэдактары: Г. Сагановіч, У. Калаткоў] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Медысонт, 2013. 978-985-6982-62-3
  • Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569—1999 : [пераклад з англійскай мовы] / Тымаці Снайдэр ; [навуковы рэдактар Г. Сагановіч]. Варшава : [б. в.], 2014. 978-985-6887-74-4
  • Крывавыя землі : Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [адказны рэдактар Г. Сагановіч] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Зміцер Колас, 2015. 978-985-6992-70-7

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Leidse Hoogleraren (нід.)
  2. ^ Timothy Snyder // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ Timothy Snyder // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ У беларускамоўных крыніцах клясычным правапісам часьцей сустракаецца іншы варыянт напісаньня — Тыматы Снайдэр
  5. ^ Уладзімер Арлоў, Захар Шыбека. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну // «Дзеяслоў» №11, 2004-07.
  6. ^ Н. Грышкевіч. Тыматы Снайдэр у Менску(недаступная спасылка) // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 19 траўня 2010.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]