Тымаці Снайдэр
Тымаці Снайдэр[1] (па-ангельску: Timothy Snyder, нар. 1969) — амэрыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук.
Выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (ЗША). Аўтар шматлікіх публікацыяў і манаграфіяў, прысьвечаных гісторыі Ўсходняй Эўропы.
У сваёй працы «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569–1999 гг.)» гісторык выявіў вытокі шматлікіх гістарыяграфічных мітаў: у прыватнасьці, што летувіскі нацыянальны праект выбудаваны на скажэньні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі сталася разбурэньне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[2]
1 траўня 2010 у выдавецтве «Беларускага гістарычнага агляду» выйшаў у сьвет беларускі пераклад кнігі Т. Снайдэра «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569–1999 гг.)». На беларускую мову працу пераклаў Генадзь Сагановіч, а сам аўтар напісаў уступ да беларускага выданьня.
19 траўня у Інстытуце Гётэ Т. Снайдэр выступіў у Менску зь лекцыяй на тэму паходжаньня народаў Усходняй Эўропы, адначасова адбылася прэзэнтацыя ягонай кнігі[3].
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ У беларускамоўных крыніцах клясычным правапісам часьцей сустракаецца іншы варыянт напісаньня — Тыматы Снайдэр
- ^ Уладзімер Арлоў, Захар Шыбека. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну // «Дзеяслоў» №11, 2004-07.
- ^ Н. Грышкевіч. Тыматы Снайдэр у Менску // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 19 траўня 2010.