Тым Бэрнэрз-Лі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тымаці Бэрнэрз-Лі
Timothy Berners-Lee
Tim Berners-Lee closeup.jpg
Нарадзіўся 8 чэрвеня 1955 году (58 гадоў)
Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Вядомы як Тым Бэрнэрз-Лі
w3.org/People/Berners-Lee

Сэр Ты́маці Джон «Тым» Бэ́рнэрз-Лі́ (анг. Timothy John "Tim" Berners-Lee; нарадзіўся 8 чэрвеня 1955 году, Лёндан, Вялікабрытанія)[1] — брытанскі інжэнэр, кампутарны спэцыяліст і прафэсар МТІ, якога зьвязваюць са стварэньнем інтэрнэту, першыя прапановы па якім зьявіліся ў сакавіку 1989 году.[2] 25 сьнежня 1990 году з дапамогай Робэрта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыцьцявіў першае злучэньне HTTP-кліента з сэрвэрам праз Інтэрнэт.

Дырэктар Кансорцыюма Сусьветнага павуціньня (W3C; анг. World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага разьвіцьця Сеціва. Заснавальнік Фундацыі Сусьветнага павуціньня (анг. World Wide Web Foundation), старэйшы дасьледчык кампаніі і ганаровы кіраўнік-заснавальнік лябараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекту ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (CSAIL). Дырэктар Ініцыятывы па навуковым дасьледваньні сеціва (анг. The Web Science Research Initiative (WSRI)) і сябра дарадчай рады Цэнтру калектыўнага інтэлекту МТІ.[3] У красавіку 2009 году быў абраны сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.[4]

Выбраныя прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 1994 годзе стаў адным з толькі шасьці сябраў Залі славы Сусьветнага сеціва.
  • У 1999 годзе часопіс «Тайм» назваў Бэрнэрза-Лі адным са 100 найбольш важных асобаў ХХ стагодзьдзя.[5]
  • У 2001 годзе абраны сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навукаў.
  • У красавіку 2004 году першым атрымаў фінскую ўзнагароду Millennium Technology Prize.[6]
  • У 2004 годзе атрымаў ад брытанскай каралевы рыцарскі тытул Рыцара-камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі.[7]
  • У 2005 годзе названы найвялікшым брытанцам 2004 году — за свае дасягненьні і за выказваньне традыцыйных брытанскіх рысаў «няўпэўненасьці ў сабе, рашучасьці, вострага сэнсу гумару і здольнасьці прыстасоўвацца».[8]
  • У 2007 годзе названы брытанскай газэтай «Тэлеграф» першым (разам з Альбэртам Гофманам) у сьпісе 100 найвялікшых жывых геніяў.[9]
  • У 2011 годзе разам з Эвансам Вадонга і Тэдам Тэрнэрам атрымаў узнагароду Міхаіла Гарбачова «Чалавек, які зьмяніў сьвет».
  • Вынаходніцтва Бэрнэрза-Лі атрымала сваё прызнаньне праз удзел вучонага ў цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Лёндане 27 ліпеня 2012 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Біяграфія на сайце W3C (анг.)
  2. ^ «Tim Berners Lee — Time 100 People of the Century». Time: «He wove the World Wide Web and created a mass medium for the 21st century. The World Wide Web is Berners-Lee’s alone. He designed it. He loosed it on the world. And he more than anyone else has fought to keep it open, nonproprietary and free». (анг.)
  3. ^ «Draper Prize». Масачусэцкі тэхналягічны інстытут (анг.)
  4. ^ «Timothy Berners-Lee Elected to National Academy of Sciences». Dr. Dobb's Journal (анг.)
  5. ^ Time 100 People of the Century часопіс «Тайм» Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  6. ^ Millennium Technology Prize 2004 awarded to inventor of World Wide Web Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  7. ^ Web's inventor gets a knighthood Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  8. ^ Three loud cheers for the father of the web The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  9. ^ Top 100 living geniuses The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Berners-Lee, Tim with Fischetti, Mark. Weaving the Web. — Harper Collins Publishers,1999. — ISBN 0-06-251586-1
  • Cailliau, Robert and Gillies, James. How the Web was Born: The Story of the World Wide Web. — Oxford University Press, 2000. — ISBN 0-19-286207-3
  • Gaines, Ann. Tim Berners-Lee and the Development of the World Wide Web (Unlocking the Secrets of Science). — Mitchell Lane Publishers, 2001. — ISBN 1-58415-096-3
  • Stewart, Melissa. Tim Berners-Lee: Inventor of the World Wide Web (Ferguson’s Career Biographies). — Ferguson Publishing Company, 2001. — ISBN 0-89434-367-X

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]