Тым Тыбаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тым Тыбаў
Тым Тыбаў у Белым доме
Тым Тыбаў у Белым доме
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяTim Tebow
Нарадзіўся14 жніўня 1987 (36 гадоў)
Макаці, Філіпіны
Рост191 см
Вага107 кг
Прафэсійная інфармацыя
СпэцыялізацыяАмэрыканскі футбол
Прафэсійная кар’ера

Ты́маты Ры́чард «Тым» Ты́баў (па-ангельску: Timothy Richard «Tim» Tebow; [ˈtiːboʊ]; нарадзіўся 14 жніўня 1987 году, Макаці, Філіпіны) — амэрыканскі футбольны кўотэрбэк клюбу «Нью-Ёрк Джэтс» Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША. Гуляць пачаў у 2007 року падчас навучаньня ў Флорыдзкім унівэрсытэце. Па сканчэньні быў задрафтаваны камандай «Дэнвэр Бронкас» пад 25-м нумарам у 2010 року. Выступае на пазыцыі як прарыўнога, так і пасуючага кўотэрбэка.

З 6-й гульні сэзону НФЛ 2011 року зьяўляецца сталым гульцом асновы «Дэнвэру». Да гэтага матчу клюб меў вынік 1-4. З Тымам клюб упершыню ў гісторыі заняў першае месца ў Заходнім дывізіёне, пасьля чаго ў першым раўндзе плэй-оф выбіў з розыгрышу «Пітсбург Стылерз»[1]. У міжсэзонку «Дэнвэр» абмяняў Тыма Тыбаў у «Нью-Ёрк Джэтс»[2].

Тыбаў вядомы сваім хрысьціянскім вызнаньнем і сьведчыць пра сваю веру фэнам, у клініках, шпіталях, на рынках, у школах і дзіцячых прытулках[3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Patriots rout Broncos 45-10 in AFC playoffs (анг.) // Sports Illustrated, 14 студзеня 2012 г. Архіўная копія ад 9 лістапада 2012 г. Праверана 9 лістапада 2012 г..
  2. ^ Cimini, Rich; Jane McManus and The Associated Press. (21 сакавіка 2012) Tim Tebow traded to Jets (анг.). ESPN New York. Праверана 21 сакавіка 2013 г. Архіўная копія ад 21 March 2012 г.
  3. ^ Jose, Nicholas. Serving:True Champions Know That Success Takes Sacrifice. — Ventura, CA: Gospel Light, 2008. — С. 69. — ISBN 978-0-8307-4579-1
  4. ^ Thomasos, Christine.. Tim Tebow Brings In a New Wave of Christian Athleticism // The Christian Post, 20 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 9 лістапада 2012 г. Праверана 9 лістапада 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Carlson, Norm, University of Florida Football Vault: The History of the Florida Gators, Whitman Publishing, LLC, Atlanta, Georgia (2007). ISBN 0-7948-2298-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тым Тыбаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў