Тынгвадляватн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Возера Тынгвадляватн

Тынгвадляватн (па-ісьляндзку: Þingvallavatn) — найбуйнейшае возера на паўднёвым захадзе Ісьляндыі, натуральнае возера на выспе, плошча люстра 84 км². Найбольшая глыбіня — 114 м. На паўночным беразе возера быў заснаваны Ісьляндзкі парлямэнт Альтынг ў 930 годзе.

Возера зьяўляецца часткай Нацыянальнага парка Тынгвелір. Выспы на возеры маюць вульканічнае паходжаньне. Расколіны вакол возера паказваюць, што ў гэтым месцы тэктанічныя пліты Эўропы і Амэрыкі супрацьстаяць адна адной. Адзіная рэчка, што выцякае з возера Тынгвадляватн — Сог.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тынгвадляватнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў