Тып 59
| Тып 59 | |
|---|---|
| Тып танка: | Сярэдні танк |
| Павозка (экіпаж), чал.: | 4 |
| Гісторыя: | |
| Выкарыстаньне: | Кітай, Віетнам, Альбанія |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Вытворца: | Кітай |
| Гады вытворчасьці: | 1958—1980 |
| Усяго выраблена: | 9500 |
| Памеры: | |
| Маса, т: | 36 |
| Даўжыня, мм: | 604 |
| Шырыня, м: | 3,27 |
| Вышыня, м: | 2,59 |
| Браня: | |
| Тып брані: | сталёвая катаная й адліваная гамагенная |
| Лоб корпусу (верх), мм: | 100 |
| Лоб корпусу (ніз), мм: | 100 |
| Борт корпусу, мм: | 80 |
| Карма корпусу, мм: | 30—45 |
| Дах корпусу, мм: | 30 |
| Дно корпусу, мм: | 20 |
| Лоб вежы, мм: | 200 |
| Борт вежы, мм: | 80 |
| Карма вежы, мм: | 65 |
| Узбраеньне: | |
| Марка гарматы і калібр: | 100 мм наразная гармата |
| Боекамплект гарматы: | 34 |
| Кулямёт: | 1 × 12,7-мм Тып 54, 2 × 7,62-мм Тып 59Т |
| Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
| Тып рухавіка: | V-вобразны 12-цыліндравы дызэльны вадкаснага астуджэньня |
| Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 520 |
| Хуткасьць па шашы, км/г: | 48 |
| Тып падвескі, км: | індывідуальная тарсіённая |
| Пераадольваемы ўздым, адс.: | 30 |
| Пераадольваемая сьценка, м: | 0,8 |
| Пераадольваемы роў, м: | 2,7 |
| Пераадольваемы брод, м: | 1,3 |
Тып 59 (па-кітайску: 59式) — кітайскі сярэдні танк 1950-х гадоў, створаны на аснове савецкага Т-54.
Зьмест |
Гісторыя стварэньня [рэдагаваць]
Пасьля заканчэньня грамадзянскае вайны ў 1949 году кітайскае войска было рэгулярнае, аднак жа вялікая частка ўзбраеньня была маральна састарэлае ці тэрмінова патрабавала рамонту. Гэта датычыцца й кітайскіх танкаў пэрыяду Другое сусьветнай вайны, вырабленым амэрыканцамі ці японцамі. Неўзабаве ў Кітай з СССР была пастаўлена вялікая колькасьць вайсковае тэхнікі, у тым ліку Т 34 85, 100-мм самаходная артылерыйская ўсталёўка СУ-100 і бронетранспартэры БТР-40 і БТР-152. Напачатку 1950-х гадоў рушылі ўсьлед новыя пастаўкі вялікай колькасьці тэхнікі, гэтым разам — галоўным чынам танкаў Т-54, вытворчасьць якіх была пазьней наладжана Кітаем пад пазначэньнем Тып 59. Першыя зробленыя ў Кітаі танкі былі слаба абсталяваныя — адсутнічала сыстэма стабілізацыі 100-мм гарматы і прыбора начнога бачаньня. Аднак пазьней гэтыя танкі былі абсталяваны поўным наборам ІЧ ПНВ для камандзіра, наводчыка й кіроўцы, а таксама сыстэмаю стабілізацыі гарматы. Усталяваныя ў насавой частцы танку й спараныя з гарматаю 7,62-мм кулямёты мелі пазначэньне Тып 59Т, а 12,7-мм савецкі кулямёт ДШКМ, усталяваны ў раёне люка, атрымаў пазначэньне Тып 54. Брытанская кампанія MEL паставіла невялікую колькасьць прыбораў начнога бачаньня для танку Тып 59, уключаючы пэрыскоп кіроўцы й прыцэлы для камандзіра ды наводчыка. Пазьней шмат такіх танкаў бачылі з лязэрным далямэрам, усталяваным знадворку, над маскаю гарматы — на вельмі ўразьлівым для стралковай зброі й аскепкаў месцы.
Далейшае разьвіцьцё танка [рэдагаваць]
На зьмену танку Тып 59 прыйшоў Тып 69, пабудаваны на той жа базе. Галоўным яго адрозьненьнем зьяўлялася ўжываньне 100-мм гладкаствольнае гарматы замест 100-мм наразное гарматы. Далей зьявіўся Тып 79, які выпускаўся ў параўнальна невялікіх колькасьцях у 1980-х гадах (фактычна зьяўляўся танкам Тып 69 са 105-мм наразною гарматаю й малаважнымі зьменамі трансьмісіі й рухавіка). Але да таго часу гэтыя танкі ўжо пасьпелі вычарпаць свой рэсурс, у выніку чаго паралельна з выпускам танку Тып 79 Кітай пачаў праектаваньне новага танку. Гэтым танкам стаў танк Тып 80, які зьявіўся ў 1988 годзе.
На ўзбраеньні [рэдагаваць]
- Пакістан — 400 са складу УС Кітаю
Тып 59 у масавай культуры [рэдагаваць]
Гэты танк можна ўбачыць у папулярнае анлайн-гульні World of Tanks, а таксама ў некаторых шутарах і стратэгіях. Зрэшты, варта адзначыць, што адлюстраваньне характарыстыкаў тэхнікі ў гульнях часьцяком далёка ад рэчаіснасьці.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Type 59 Main Battle Tank — Вайсковыя сілы Банглядэшу
- Type 59 Main Battle Tank — GlobalSecurity.org
- Type 59 Main Battle Tank — Кітайская бясьпека сёньня
- Type 59 Main Battle Tank — FAS
- Type 59 Main Battle Tank — CDI