Тыраспаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тыраспаль
Тыраспаль
Tiraspol Coat-of-Arms.gif Wappen-Tiraspol-01.png
Герб Тыраспалю Сьцяг Тыраспалю
Першыя згадкі: 1792
Горад з: 1795
Плошча: 163 км²
Насельніцтва: 156 700
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+2
Тэлефонны код: +373 533
Геаграфічныя каардынаты: 46°51′ пн. ш. 29°38′ у. д. / 46.85° пн. ш. 29.633° у. д. / 46.85; 29.633Каардынаты: 46°51′ пн. ш. 29°38′ у. д. / 46.85° пн. ш. 29.633° у. д. / 46.85; 29.633
Тыраспаль на мапе Малдовы
Тыраспаль
Тыраспаль
Тыраспаль
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Тыраспаль (па-ўкраінску: Тирасполь, па-расейску: Тирасполь) — горад на рацэ Днестар, сталіца Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, яе палітычны, эканамічны, культурны, адукацыйны цэнтар. Самы буйны горад у ПМР, колькасьць насельніцтва каля 159,2 тыс. чалавек (2004).

Гістарычны агляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьне гораду Тыраспаля зьвязанае з войнамі, якія ў XVIII стагодзьдзі Расейская імпэрыя вяла за авалоданьне Чарнаморскім ўзьбярэжжам.

У вайне 17891791 гадоў войскамі пад камандаваньнем Суворава былі дасягнутыя бліскучыя перамогі. Завершылася вайна Яскім трактатам «Аб міры і сяброўстве», па якім да Расеі адыйшлі землі паміж Бугам і Днястром, у тым ліку і цяперашнія раёны левабярэжнага Днястра. Для аховы новай заходняй мяжы дзяржавы ў 1792 годзе было вырашана стварыць Днястроўскую ўмацаваную лінію. Тыраспальская крэпасьць была закладзеная пры асабістым удзеле Суворава 22 чэрвеня (6 ліпеня) 1793 году. На ўсход ад крэпасьці ўзьнікла прадмесьце, якое з 1795 году становіцца горадам і цэнтрам аднайменнага павету.

У 1835 годзе крэпасьць ліквідуецца, а горад, як эканамічная адзінка працягвае разьвівацца ў якасьці гандлёвага і прамысловага цэнтра. Тыраспаль — першы з гарадоў краю, які быў зьвязаны чыгуначная лініяй з Адэсай і яе портам у 1867 годзе. Усяго напрыканцы ХІХ стагодзьдзя ў Тыраспалі налічвалася больш за 100 буйных і дробных прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыі на 400 тысяч рублёў. Значная частка вырабленага рэалізоўвалася на трох буйнейшых кірмашах — Срэдапостным, Узьнясенскім і Пакроўскім.

Пасьля 1917 году горад уключаны ў склад Украіны. З 1929 па 1940 гады Тыраспаль зьяўляўся сталіцай Малдаўскай Аўтаномнай ССР. Пасьля далучэньня да СССР Бэсарабіі і ўтварэньня Малдаўскай ССР, сталіца была перанесеная ў Кішынёў.

2 верасьня 1990 году пасьля абвяшчэньня Прыднястроўя стаў яго сталіцай.

Сучасны стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёньня Тыраспаль зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам рэгіёну. Найбольш буйныя прадпрыемствы «Літмаш», «Электрамаш», «Малдавізаліт», «Тыратэкс», «Квінт», завод мэталічных вырабаў. У Тыраспалі знаходзіцца аэрапорт. У горадзе разьвітая сетка грамадзкага транспарту, якая ўключае аўтобусныя і тралейбусныя маршруты.

У горадзе разьмешчаны Прыднястроўскі ўнівэрсытэт, шэраг установаў сярэдняй прафэсійный адукацыі. Знаходзіцца звыш за 60 помнікаў гісторыі, архітэктуры, манумэнтальнага мастацтва, а таксама памятных месцаў. Усталяваныя помнікі фэльдмаршалу М. І. Кутузаву, акадэміку Н. Д. Зялінскаму, дзекабрысту В. Ф. Раеўскаму, рэвалюцыянэру П. Ткачэнку, камбрыгу Г. І. Катоўскаму, касманаўту Ю. А. Гагарыну, паэтам А. С. Пушкіну і Т. Р. Шаўчэнку, а таксама У. І. Леніну, М. В. Фрунзэ, С. М. Кіраву і іншым. Візытнай карткай Тыраспалю стаў усталяваны ў 1979 годзе 9-мэтровы помнік заснавальніку гораду А. В. Сувораву.

Сярод помнікаў архітэктуры можна адзначыць будынкі: тэатру (1936), першай ў Малдове навучальнай установы (1930), зямской бальніцы (ХIХ ст.), дваранскага сходу (ХIХ ст.) і інш. Пасьля вайны 1992 году зьявіліся помнік загінуўшым абаронцам Прыднястроўя, а тасама памятная стэла на Алеі Славы.

Нацыянальны склад насельніцтва 2004: расейцы — 41,6%, украінцы — 33%, малдаване — 15,2%.

Герб Тыраспалю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб гораду ўяўляе сабой шчыт, у верхняй частцы якога на фоне крэпасной сьцяны, у залатым полі год, у якім быў заснаваны горад — 1792. У ніжняй частцы дыяганальна зь левага верхняга кута праходзяць «хвалі Днястра» блакітнага колеру. У правай частцы шчыта на чырвоным фоне — залатая выява шэсьцярні. У левай частцы на зялёным фоне — залатая выява грозьдзі вінаграда. Колеры фону зьяўляюцца колерамі дзяржаўнага сьцяга Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тыраспальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў