Тырыстар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пазначэньне на схемах

Тыры́стар — паўправадніковая прылада, выкананая на аснове монакрышталя, паўправадніка з чатырохпластавай структурай р-n-p-n-тыпу, які валодае ў прамым кірунку двума ўстойлівымі станамі — станам нізкай праводнасьці (тырыстар зачынены) і станам высокай праводнасьці (тырыстар адчынены). У зваротным кірунку тырыстар валодае толькі ўласьцівасьцямі замыканьня. Гэта значыць тырыстар — кіраваны дыёд.

Пераклад тырыстара з зачыненага стану ў адчынены ў электрычным ланцугу зьдзяйсьняецца зьнешнім узьдзеяньнем на прыладу: альбо ўзьдзеяньне напругай (токам), альбо сьвятлом (фотатырыстар). Тырыстар мае нелінейную разрыўную вольт-ампэрную характарыстыку (ВАХ).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тырыстарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў