Тытанік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Тытанік» (RMS Titanic) — брытанскі параход кампаніі «Ўайт Стар Лайн», другі з трох параходаў-двайнят тыпу «Алімпік». Найбуйнейшы пасажырскі лайнэр сьвету на момант сваёй пабудовы. Падчас першага рэйсу 14 красавіка 1912 году сутыкнуўся з айсбэргам і праз 2 гадзіны 40 хвілін затануў. На борце знаходзілася 1316 пасажыраў і 908 чальцоў экіпажу, усяго 2224 чалавекі. Зь іх выратаваліся 711 чалавек, загінулі 1513. Катастрофа «Тытаніка» зрабілася легендарнай, па яе сюжэце зьнята некалькі мастацкіх фільмаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тытанік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў