Тытунь
Тыту́нь — сельскагаспадарчы прадукт, створаны зь лісьця расьлінаў роду Nicotiana. Ён можа спажывацца, выкарыстоўвацца ў якасьці арганічнага пэстыцыду ў форме нікатынавага тартару; тытунь выкарыстоўваецца ў некаторых відах лекаў[1]. У асноўным выкарыстоўваецца як рэкрэацыйны наркотык і зьяўлецца важнай таварнай культурай для такіх краінаў, як Куба, Кітай і Злучаныя Штаты.
Тытунь звычайна выкарыстоўваецца для курэньня; нюхальны тытунь называецца табакай.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Назва расьліны Nicotiana паходзіць ад імя Жана Ніко, францускага амбасадара ў Партугаліі. У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя гэтая назвы была пазычаная Карлам Лінэям для ягоных працаў па таксаноміі. Паколькі згодна з пунктам гледжаньня Міжнароднага кодэксу батанічнай намэнклятуры навуковыя назвы расьлінаў, апублікаваныя да 1 траўня 1753 году, ня лічацца дзейнымі, Лінэй фармальна зьяўляецца аўтарам назвы роду Nicotiana, а поўная навуковая назва роду запісваецца як Nicotiana L. (1753).
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тытунь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў