Тытус Далеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тытус Далеўскі
1862 г.
1862 г.

Круцына(en)
Памочнік старшыні Выканаўчага аддзелу Літвы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1840
фальварак Кункулка, Лідзкі павет, Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр 11 студзеня 1864
Вільня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Род Далеўскія(ru)
Бацькі Дамінік Антоні Далеўскі,
Дамініка з Наркевічаў
Рэлігія Хрысьціянства

Ты́тус Дале́ўскі (13 траўня [ст. ст. 1 траўня] 1840[1]; ф. Кункулка, цяпер Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 11 студзеня [ст. ст. 30 сьнежня 1863] 1864; Вільня, цяпер Летува) — адзін з удзельнікаў Паўстаньня 1863—1864 г.г. Памочнік старшыні Выканаўчага аддзелу Літвы (26 чэрвеня — сьнежань 1863 г.).

Нарадзіўся ў сям’і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе сябраваў з Францішкам Багушэвічам. Удзельнічаў у рэвалюцыйным студэнцкім руху ў Маскве й Пецярбурзе, дзе тым часам вучыўся ва ўніверсытэтах. Адзін з паплечнікаў Кастуся Каліноўскага напярэдадні паўстаньня, зь лета 1863 г. у кіраўніцтве паўстаньнем. Арыштаваны ў сьнежні 1863 г., расстраляны ў Вільні на Лукіскай плошчы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1891. Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Вільнюс, 2000.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т.5. — Мн.:, 1981 г.
  • Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.
  • Успаміны Апалоніі Далеўскай з Серакоўскіх

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Генадзь Кісялёў. Далеўскія // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 197-198. — 527 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0041-2