Тыха Брагэ
Тыха Брагэ (14 сьнежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў са Сконэ (зараз — тэрыторыя Швэцыі), сёньня найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Эўропе. Быў таксама астролягам і алхімікам. Тыха Брагэ — латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.
Тыха Брагэ валодаў маёнткам на востраве Вен, дзе пабудаваў адзін з самых раньніх даследчыцкіх інстытутаў — Ураніборг, дзе ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструмэнтаў і правёў шэраг дакладных вымярэньняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філязофію сістэмы Пталямэя і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусьвету — Тыханічную мадэль. Ад 1600 і да сьмерці Тыха ў 1601 годзе яму дапамагаў Ёган Кеплер. Гэты ня менш выбітны навукоўца ў далейшым з дапамогай вынікаў назіраньняў Брагэ распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.
Тыха Брагэ лічыцца адным з самых дбайных астраномаў-практыкаў свайго часу. Ягоныя назіраньні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху плянэтаў. Тыха склаў адзін з першых зорных каталёгаў. У канечным выніку з дапамогай назіранняў Тыха Брагэ было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Каперніканская ці тэорыя Пталемэя.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Тыха Брагэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў