Тыцыян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тыцыян, аўтапартрэт

Тыцыян Вэчэліё (па-італьянску: Tiziano Vecellio; 14771576) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэньня. Імя Тыцыяна стаіць у адным шэрагу з такімі мастакамі Адраджэньня, як Мікелянджэлё, Леанарда да Вінчы і Рафаэль. Тыцыян пісаў карціны на біблійныя і міталягічныя сюжэты, праславіўся ён і як партрэтыст. Яму рабілі замовы каралі і рымскія папы, кардыналы, герцагі і князі. Тыцыяну не было і трыццаці гадоў, калі яго прызналі лепшым жывапісцам Вэнэцыі.