Тыяга Сылва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тыяга Сылва
Тыяга Сылва
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасьня 1984 (30 гадоў)
Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003
2004
2004—2005
2005—2006
2006—2008
2009—2012
202012—
Пэдрабранка
Жувэнтудэ
Порту
Дынама Масква
Флумінэнсэ
Мілян
Пары Сэн-Жэрмэн
0 (0)
27 (3)
0 (0)
0 (0)
81 (6)
93 (5)
48 (3)
Зборныя
2008— Бразылія 45 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
25 красавіка 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
5 сакавіка 2014.

Тыяга Эміліяна да Сылва (па-партугальску: Thiago Emiliano da Silva; нарадзіўся 22 верасьня 1984, Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай дарослай камандай Тыяга Сылвы быў «Жувэнтудэ», неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразыльскіх легіянэраў[1]. Тыяга знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 году. У Расеі Тыяга сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флумінэнсэ». Ён стаў адным зь лідэраў каманды, якая здолела дайсьці да фіналу Кубку Лібэртадорэс у 2008 годзе.

«Мілян»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2008 году Тыяга далучыўся да «Міляну» за 10 мільёнаў эўра[2]. Дэбютаваў за клюб ў таварыскай гульні супраць «Гановэра-96»[3]. Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сэзону 2009—2010 гадоў[4]. У цэлым правёў сэзон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 году гульцом зацікавіўся мадрыдзкі «Рэал», але «Мілян» адмовіў гішпанцам у продажы. 18 траўня 2011 году гулец падоўжыў кантракт зь «Мілянам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 году[5].

«Пары Сэн-Жэрмэн»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 ліпеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 5 гадоў[6][7]. Паводле дамовы гадавая заробная плата гульца склала 12 мільёнаў эўра. У першым сэзоне выступаў за францускі клюб каманда сталася чэмпіёнам Францыі.

Міжнародныя выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыяга Сылва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 году ў склад алімпійскай зборнай Бразыліі. Ён быў адным з двух гульцоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдыньнё. Да Алімпіяды Сылва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць зборнай Сынгапуру й Віетнаму.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Флумінэнсэ:

Мілян:

Пары Сэн-Жэрмэн:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тыяга Сылвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў