Тэадор Мэйман
| Тэадор Мэйман | |
Тэадор Мэйман трымае першы лазер (1960 год) |
|
| Нарадзіўся | 11 ліпеня 1927 Лос-Анджэлес, ЗША |
|---|---|
| Памёр | 5 траўня 2007 Ванкувэр, Канада |
| Грамадзянства | ЗША |
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Месца працы | HRL Laboratories |
| Альма-матэр | Унівэрсытэт штата Калярада |
| Вядомы як | вынаходнік лазера |
| Узнагароды і прэміі | Прэмія Вольфа (1983), Прэмія Японіі (1987) |
Тэадор Гэральд Мэйман (11 ліпеня, 1927 — 5 траўня, 2007) — амэрыканскі фізык, які стварыў першую практычную мадэль лазера. Узнагароджаны прэміяй Японіі. Аўтар кнігі «Лазерная адысея».
Жыцьцё і кар’ера [рэдагаваць]
Мэйман нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. У юнацтве Мэйман зарабляў грошы на вучобу ў каледжы рамонтам электрычных прыладаў і радыёпрыймачоў. Закончыў Унівэрсытэт штата Калярада у горадзе Boulder і атрымаў ступень бакаляўра навук у галіне інжынэрнай фізыкі ў 1949, пасьля чаго паступіў на працу ў Стэнфардзкі ўніверсытэт, дзе атрымаў ступень магістра навук у вобласьці электроннай інжынэрыі ў 1951 годзе і кандыдацкую дысэртацыю ў 1955 годзе.
Лазер, створаны Мэйманам, меў у якасьці працоўнага рэчыва сынтэтычны рубін, крышталь якога зрабіў Ральф Хатчэсан, і ўпершыню пачаў працу 16 траўня 1960 году ў дасьледчыцкай лябараторыі Г’юза у горадзе Малібу, штат Каліфорнія. Пасля працяглай барацьбы за першынство некалькі патэнтаў на лазер былі аддадзеныя Гордану Гоўлду. У 1962 годзе ўзнагароджаны прэміяй Інстытута Франкліна.
Пасьля працы ў лябараторыі Г’юза Мэйман перайшоў працаваць у Quantatron, дзе на яго ўсклалі абавязкі пра каардынацыі дасьледаваньняў лазераў. У 1962 Мэйман узначаліў карпарацыю Корад (Korad Corporation), якая была заснаваная ў тым жа годзе ў якасці даччыннага прадпрыемства Union Carbide. Апошняя кампанія набыла лазерныя ўстаноўкі, якія належалі Quantatron. У карпарацыі Корад займаліся даследаваньнямі, распрацоўкай і вытворчасцю лазераў. Пасля продажу карпарацыі Корад карпарацыі Union Carbide у 1968 годзе, Мэйман утварыў Асацыяцыю Мэймана.
За распрацоўку лазера Мэйман двойчы намінаваўся на нобэлеўскую прэмію ў галіне фізікі і адначасова стаў акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Нацыянальнай інжынернай акадэміі. Атрымаў прэмію Олівэра Бэрклі ў 1966 годзе. У 1983/84 гадох атрымліваў узнагароду Вольфа па фізіцы, у тым жа годзе ўнесены ў нацыянальную Залю славы вынаходнікаў.
Мэйман памёр ад хранічнага трамбозу 5 траўня 2007 у Ванкувэры (Канада), дзе жыў са сваёй жонкай.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Тэадор Майман у віртуальным музэі IEEE(анг.)