Тэадор Нарбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Тэадор Нарбут
Teodor Narbutt.PNG
Род дзейнасьці летувіскі і беларускі гісторык, археоляг
Дата нараджэньня 8 лістапада 1784
Месца нараджэньня Alex K Grundwald flags 1410-03.svg маёнтак Шаўры, Лідзкі павет, Вялікае Княства Літоўскае
Дата сьмерці 26 лістапада 1864
Месца сьмерці Сьцяг Расейскай імпэрыі (1858—1883) Вільня, Расейская імпэрыя

Тэадо́р (Фё́дар Яўхі́мавіч) На́рбут (8 лістапада 1784, маёнтак Шаўры, цяпер Воранаўскі раён — 26 лістапада 1864) — летувіскі і беларускі гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр, дасьледнік летувіскае міталёгіі, пісаў на польскай мове.

Скончыў у 1803 Віленскі ўнівэрсытэт. Удзельнік расейска-пруска-францускай 18061807 рокаў. і расейска-швэдзкай 18081809 рокаў войнаў. Аўтар праекту Бабруйскай фартэцыі, удзельнік яе будаўніцтва. 3 1812, калі жыў у сваім маёнтку, займаўся дасьледаваньнем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Аўтар 9-томнай «Гісторыі літоўскага народу», выдадзенай у 18351841. Падзеі ў ёй давёў да 1569. У «Гісторыі...» шмат месца адведзена беларускаму народу, яго мове і пісьменнасьці. Для сваёй працы выкарыстаў беларускія летапісы і «Хроніку польскую літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, але ставіўся да іх некрытычна. У яго дасьледаваньні побач з фантастычнымі гіпотэзамі, прыдуманымі фактамі шмат цікавых зьвестак пра Менск. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніцаў, у тым ліку ў 1846 Хроніку Быхаўца. Зьбіраў этнаграфічныя і фальклёрныя матэрыялы, вёў археалягічныя раскопкі.[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 502

[рэдагаваць] Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах