Тэафіль дэ Віё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тэафіль дэ Віё
франц. Théophile de Viau
Théophile de Viau.png
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1590
Клярак-ан-Ажнэ, Францыя
Памёр 25 верасьня 1626
Парыж, Францыя
Грамадзянства Сьцяг Францыі Францыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Тэафіль дэ Віё (па-француску: Théophile de Viau, паміж сакавіком і траўнем 1590, Клярак-ан-Ажнэ — 25 верасьня 1626, Парыж), звычайна называны проста Тэафілем, — францускі пісьменьнік XVII стагодзьдзя, прадстаўнік лібэртынажу.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомасьць Тэафіля заснаваная на яго «Пірам і Фісба» (апроч яе, ён напісаў у 1621 г. яшчэ адну — няўдалую — трагедыю, «Pasiphaé»). Буалё зьдзекаваўся зь яго «марынізму»; штосьці зь яе прыводзіцца ў рыторыках як узор безгустоўнасьці; але яна ўсе-такі трымалася на сцэне ажно да Карнэля.

Асноўныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пірам і Фісба. Тонда XVII стагодзьдзя
  • «Пірам і Фісба» (Pyrame et Thisbé) — трагедыя ў 5 актах, напісаная александрыйскім вершам;
  • «Трактат аб несьмяротнасьці душы» (Traité de l’immortalité de l'âme) — вольны пераклад Плятонаўскага "Фядона", што чаргуе прозу ды верш;
  • «Дом Сыльвіі» (La Maison de Sylvie) — 10 водаў у гонар сваіх "адвакатаў";
  • «Санэты» (Les Sonnets).