Тэйн Сэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Назва гэтага артыкулу — бірманскае імя. Тут Тэйн — першае імя, Сэйн — другое імя.
Тэйн Сэйн
бірм. သိန်းစိန်
Прэзыдэнт М’янмы
30 сакавіка 2011 — 30 сакавіка 2016
Папярэднік: Тан Швэ (Старшыня Дзяржаўнае рады міру і разьвіцьця)
Наступнік: Тхін Чжо
Прэм’ер-міністар М’янмы
24 кастрычніка 2007 — 30 сакавіка 2011
Папярэднік: Со Він
Наступнік: пасада скасаваная
Першы сакратар Дзяржаўнае рады міру і разьвіцьця
2004 — 24 кастрычніка 2007
Папярэднік: Кгін Ньюн
Наступнік: Тын Аунг М’ін У
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 красавіка 1945 (78 гадоў)
К’ёнку, Бірма
Партыя: Партыя салідарнасьці і разьвіцьця Саюзу
Сужэнец: Хін Хін Він
Дзеці: 3 дачкі
Адукацыя: Акадэмія абароннай службы
Узнагароды:

Тэйн Сэйн (па-бірманску: သိန်းစိန်; вымаўл. [θéiɴ sèiɴ]; нарадзіўся 20 красавіка 1945 году, К’ёнку, Бірма) — бірманскі палітычны і вайсковы дзяяч, прэзыдэнт М’янмы з 30 сакавіка 2011 году да 30 сакавіка 2016 году.

Падчас кіраваньня вайсковай хунты (Дзяржаўная рада міру і разьвіцьця) быў генэралам, у 2007 годзе выконваў абавязкі прэм’ер-міністра падчас лячэньня Со Віна, а па ягонай сьмерці быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам (24 кастрычніка 2007).

У 2010 року звольніўся з войска, каб узяць удзел у парлямэнцкіх выбарах, якія не былі прызнаны міжнароднай супольнасьцью дэмакратычнымі. Партыя салідарнасьці і разьвіцьця Зьвязу пад ягоным кіраўніцтвам атрымала на выбарах большасьць месцаў у парлямэнце. 4 лютага 2011 году парлямэнт М’янмы абраў яго прэзыдэнтам краіны[1]. Афіцыйна заступіў на пасаду 30 сакавіка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]