Тэлегляд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэлегляд (па-ангельску: Telescreen) — прылада з раману Джорджа Орўэла «1984». Гэтыя прылады, якія сумяшчаюць тэлевізар і камэру сачэньня, выкарыстоўваюцца кіравальнаю ў Акіяніі ўнутранаю партыяю, каб трымаць людзей пад сталым кантролем, ухіляючы такім чынам магчымасьць змоваў супраць улады. тэлегляды ёсьць ва ўсіх чальцоў унутранае і вонкавае партыі і ў некалькіх месцах у селішчах пролаў.

Па сьцьвярджэньні О’Браена, ён як чалец унутранае партыі можа выключаць тэлегляд (хоць правілы дазваляюць трымаць яго выключаным толькі на працягу паўгадзіны за раз). Хутчэй за ўсё, гэта было хлусьнёю, і тэлегляд усё яшчэ функцыянаваў як прылада сачэньня, паколькі, пасьля таго, як Уінстан і Джулія былі зьмешчаны ў міністэрства любві, іх гутарка пры «выключаным» тэлеэкране была прайграна Ўінстану. (Зрэшты, нішто не замінала О’Браену, выключыўшы тэлегляд, запісаць гутарку на дыктафон.)

За тэлеглядамі сочыць паліцыя думкаў. Аднак ніколі не вядома, за колькімі тэлеглядамі ідзе сачэньне адначасова і якія дакладныя крытэры (калі ёсьць), кантролю дадзенага тэлегляду (хоць мы сапраўды бачым, што падчас праграмы зарадкі па тэлегляду, у якой Ўінстан бярэ ўдзел кожнай раніцаю, выкладчык можа бачыць яго, што азначае што тэлегляд, магчыма, зьяўляюцца варыянтам відэатэлефона). Тэлегляды неверагодна адчувальныя, і могуць заўважыць сэрцабіцьце, як заўважае Ўінстан, «…выдаць можа нават сьпіна…».

Тэлегляды, у дадатак да прыладаў сачэньня, зьяўляюцца таксама эквівалентам тэлевізара, рэґулярна перадаючы хлусьлівыя навіны пра ваенныя перамогі Акіяніі, эканамічных вытворчых паказчыках, энэрґічныя выкананьні дзяржаўнага гімну для ўзмацненьня патрыятызму і двуххвілінкі нянавісьці. Двуххвілінкі нянавісьці зьяўляюцца двуххвіліннымі фільмамі, у якіх вораг народу, Эмануэль Гольдштэйн, заклікае да свабоды слова і прэсы, і зь якімі грамадзянаў навучаюць не згаджацца (гл. двудумства), і даюць магчымасьць перанакіраваць іх падсьвядомую нянавісьць да Вялікага Брата на Гольдштэйна, які, як яны думаюць, і зьяўляюцца сапраўдным ворагам. Вялікая частка праграмаў тэлегляду вяшчаецца на навамоўі.

Тэлегляд таксама выкарыстоўваецца ў вытворчым працэсе ў міністэрстве праўды, выконваючы, відаць, ролю тэрміналу — у прыватнасьці, з дапамогаю тэлегляду Ўінстан Сьміт ажыцьцяўляе тэкставы запыт інфармацыі:

Уінстан набраў на тэлеглядзе «заднія лікі» — запатрабаваў старыя выпускі «Таймс»; празь некалькі хвілінаў іх ужо выпхнула пнэўматычная труба.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]