Тэмпэратура
Тэмпэрату́ра (па-лацінску: temperatura — належнае зьмешваньне, нармальны стан) — фізычная велічыня, якая прыкладна характарызуе сярэднюю кінэтычную энэргію часьцінак макраскапічнай сыстэмы, якая прыходзіцца на адну ступень свабоды, зьмешчанай у стане тэрмадынамічнай раўнавагі.
У сыстэме СІ тэмпэратура вымяраецца ў кэльвінах. Але на практыцы часта ўжываюць градусы Цэльсія з-за прывязкі да важных характарыстак вады — тэмпэратуры плаўленьня (0 °C) і тэмпэратуры кіпеньня (100 °C). Гэта зручна, бо большасьць кліматычных працэсаў, працэсаў у жывой прыродзе і т. д. зьвязаныя з гэтым дыяпазонам.
Існуюць таксама шкалы Фарэнгайта і некаторыя іншыя.
Зьмест |
Тэрмадынамічны падыход [рэдагаваць]
Тэмпэратура — велічыня, зваротная зьмене энтрапіі (ступені бязладзіцы) сыстэмы пры даданьні ў сыстэму адзінкавай колькасьці цеплыні: 1/T = ΔS/ΔQ.
У раўнаважкім стане тэмпэратура мае аднолькавае значэньне для ўсіх макраскапічных частак сыстэмы. Калі ў сыстэме два цела маюць аднолькавую тэмпэратуру, то паміж імі не адбываецца перадачы кінэтычнай энергіі часьціц (цеплыні). Калі жа існуе розніца тэмпэратур, то цеплыня пераходзіць ад цела з больш высокай тэмпэратурай да цела з ніжэйшай, таму што сумарная энтрапія пры гэтым узрастае.
Тэмпэратура зьвязаная таксама з суб'ектыўнымі адчуваньнямі «цеплыні» і «холада», зьвязанымі з тым, ці аддае жывая тканіна цеплыню або атрымлівае яе.
Некаторыя квантавамэханічныя сыстэмы могуць знаходзіцца ў стане, пры якім энтрапія не ўзрастае, а меншае пры даданьні энергіі, што фармальна адпавядае адмоўнай абсалютнай тэмпэратуры. Аднак такія станы знаходзяцца не «ніжэй абсалютнага нуля», а «вышэй бясконцасьці», паколькі пры кантакце такой сыстэмы з целам, які валодае дадатнай тэмпэратурай, энергія перадаецца ад сыстэмы да цела, а не наадварот (падрабязьней гл. Квантавая тэрмадынаміка).
Уласьцівасьці тэмпэратуры вывучае падзел фізыкі — тэрмадынаміка. Тэмпэратура таксама гуляе важную ролю ў шматлікіх абласьцях навукі, уключаючы іншыя падзелы фізыкі, а таксама хімію і біялёгію.
Вымярэньне тэмпэратуры [рэдагаваць]
Для вымярэньня тэмпэратуры выбіраецца некаторы тэрмадынамічны парамэтар тэрмамэтрычнага рэчыва. Зьмена гэтага парамэтру адназначна зьвязваецца са зьменай тэмпэратуры.
На практыцы для вымярэньня тэмпэратуры выкарыстаюць
Гісторыя [рэдагаваць]
Слова «тэмпэратура» паўстала ў тыя часы, калі людзі лічылі, што ў больш нагрэтых целах утрымоўваецца большая колькасьць адмысловага рэчыва — цепларода, чым у меней нагрэтых. Таму тэмпэратура ўспрымалася як крэпасьць сумесі рэчывы цела і цеплароду. Па гэтым чыньніку адзінкі вымярэньня крэпасьці спіртных напояў і тэмпэратуры завуцца аднолькава — градусамі.
Адзінкі і шкала вымярэньня тэмпэратуры [рэдагаваць]
З таго, што тэмпэратура — гэта кінэтычная энергія малекул, ясна, што найболей натуральна вымяраць яе ў энергетычных адзінках (г.з. у сыстэме СІ у джоўлях). Аднак вымярэньне тэмпэратуры пачалося задаўга да стварэньня малекулярна-кінэтычнай тэорыі, таму практычныя шкалы вымераюць тэмпэратуру ва ўмоўных адзінках — градусах.
Шкала Кэльвіна [рэдагаваць]
У тэрмадынаміцы выкарыстоўваецца шкала Кэльвіна, у якой тэмпэратура адлічваецца ад абсалютнага нуля (стан, якое адпавядае мінімальнай тэарэтычна магчымай унутранай энергіі цела), а адзін кэльвін роўны 1/273.16 адлегласьці ад абсалютнага нуля да патройнай кропкі вады (станы, пры якім лёд, вада і вадзянік пар знаходзяцца ў раўнавазе). Для пераліку кэльвінаў у энергетычныя адзінкі служыць сталая Больцмана. Выкарыстоўваюцца таксама вытворныя адзінкі: кілякэльвін, мэгакэльвін, мілікэльвін і т.д.
Шкала Цэльсія [рэдагаваць]
У побыце выкарыстоўваецца шкала Цэльсія, у якой за 0 прымаюць кропку замярзаньня вады, а за 100° кропку кіпеньня вады пры нармальным атмасфэрным ціску. Паколькі тэмпэратура замярзаньня і кіпеньня вады нядосыць добра вызначаная, у цяперашні час шкалу Цэльсія вызначаюць праз шкалу Кэльвіна: градус Цэльсія роўны кэльвіну, абсалютны нуль прымаецца за −273,15 °C. Шкала Цэльсія практычна вельмі зручная, паколькі вада вельмі распаўсюджаная на нашай плянэце і на ёй заснаваная наша жыцьцё. Нуль Цэльсія — адмысловая кропка для мэтэаралёгіі, паколькі замярзаньне атмасфэрнай вады істотна ўсё зьмяняе.
Шкала Фарэнгайта [рэдагаваць]
У Ангельшчыне і, асабліва, у ЗША выкарыстоўваецца шкала Фарэнгайта. У гэтай шкале на 100 градусаў паасобны інтэрвал ад тэмпэратуры самой халоднай зімы ў горадзе, дзе жыў Фарэнгайт, да тэмпэратуры чалавечага цела. Нуль градусаў Цэльсія — гэта 32 градусу Фарэнгайта, а градус Фарэнгайта роўны 5/9 градусу Цэльсія.
У цяперашні час прынята наступнае азначэньне шкалы Фарэнгайта: гэта тэмпэратурная шкала, 1 градус якой (1 °F) роўны 1/180 рознасьці тэмпэратур кіпеньня вады і раставаньня лёду пры атмасфэрным ціску, а кропка раставаньня лёду мае тэмпэратуру +32 °F. Тэмпэратура па шкале Фарэнгайта зьвязаная з тэмпэратурай па шкале Цэльсія (t °С) суадносінамі t °С = 5/9 (t °F - 32), 1 °F = 9/5 °С + 32. Прапанаваная Г. Фарэнгайтам у 1724.
Шкала Рэамюра [рэдагаваць]
Прапанаваная ў 1730 годзе Р. А. Рэамюрам, які апісаў вынайдзены ім спіртавы тэрмомэтар.
Адзінка — градус Рэамюра (°R), 1 °R роўны 1/80 часткі тэмпэратурнага інтэрвалу паміж апорнымі кропкамі — тэмпэратурай раставаньня лёду (0 °R) і кіпеньня вады (80 °R)
1 °R = 1,25 °C.
У цяперашні час шкала выйшла з ужываньня, даўжэй усяго яна захоўвалася ва Францыі, на радзіме аўтара.
Электронвольт [рэдагаваць]
У ядзернай фізыцы, асабліва пры вывучэньні тэрмаядзерных рэакцый, часам выкарыстоўваецца энергетычная адзінка вымярэньня — Электронвольт (эв), 1 эв ≈ 11 604,505(20) К ~ 104 К. Ужываюцца і вытворныя адзінкі: KэВ, МэВ, ГэВ і т.д.
Пераходы з розных шкал [рэдагаваць]
| у\з | Кэльвін | Цэльсій | Фарэнгайт |
|---|---|---|---|
| Кэльвін (K) | = K | = З + 273,15 | = (F + 459,67) / 1,8 |
| Цэльсій (°C) | = K − 273,15 | = C | = (F − 32) / 1,8 |
| Фарэнгайт (°F) | = K • 1,8 − 459,67 | = C • 1,8 + 32 | = F |
Параўнаньне тэмпэратурных шкал [рэдагаваць]
| Апісаньне | Кэльвін | Цэльсій | Фарэнгайт | Ранкін | Дэліль | Ньютон | Рэамюр | Рэмэр |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Абсалютны нуль | 0 | −273.15 | −459.67 | 0 | 559.725 | −90.14 | −218.52 | −135.90 |
| Тэмпэратура раставаньня сумесі Фарэнгайта (соль і лёд у роўных колькасьцях) | 255.37 | −17.78 | 0 | 459.67 | 176.67 | −5.87 | −14.22 | −1.83 |
| Тэмпэратура замярзаньня вады (Нармальныя ўмовы) | 273.15 | 0 | 32 | 491.67 | 150 | 0 | 0 | 7.5 |
| Сярэдняя тэмпэратура чалавечага цела ¹ | 310.0 | 36.6 | 98.2 | 557.9 | 94.5 | 12.21 | 29.6 | 26.925 |
| Тэмпэратура кіпеньня вады (Нармальныя ўмовы) | 373.15 | 100 | 212 | 671.67 | 0 | 33 | 80 | 60 |
| Плаўленьне тытана | 1941 | 1668 | 3034 | 3494 | −2352 | 550 | 1334 | 883 |
| Паверхня Сонцы | 5800 | 5526 | 9980 | 10440 | −8140 | 1823 | 4421 | 2909 |
¹ Нармальная тэмпэратура чалавечага цела — 36.6 °C ±0.7 °C, або 98.2 °F ±1.3 °F. Прыводнае звычайна значэньне 98.6 °F - гэтае дакладнае пераўтварэньне ў шкалу Фарэнгайта прынятага ў Нямеччыне ў XIX стагодзьдзі значэньня 37 °C. Паколькі гэтае значэньне не ўваходзіць у дыяпазон нармальнай тэмпэратуры па сучасных прадстаўленьнях, можна казаць, што яно ўтрымоўвае залішнюю (няслушную) дакладнасьць. Тут можна знайсьці сьпіс розных вымярэньняў.
Некаторыя значэньні ў гэтай табліцы былі акругленыя.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тэмпэратура — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |