Тэраміскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тэраміскі
Тэраміскі
Першыя згадкі: 1792
Мясцовая назва: Тэрэміскі, Серэдні Буды
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Белавежа
Насельніцтва: 81 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′ пн. ш. 23°45′ у. д. / 52.733° пн. ш. 23.75° у. д. / 52.733; 23.75Каардынаты: 52°44′ пн. ш. 23°45′ у. д. / 52.733° пн. ш. 23.75° у. д. / 52.733; 23.75
Тэраміскі на мапе Польшчы
Тэраміскі
Тэраміскі
Тэраміскі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тэрамі́скі (па-польску: Teremiski, на мясцовай беларускай гаворцы: Тэрэмі́скі, Серэ́дні Бу́ды[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Белавежа.

Вёска знаходзіцца на паляне ў Белавескай пушчы.

Будынак былой школы, з 2002 г. сяддзіба Ўсеагульнага Ўнівэрсітэту імя Яна Юзэфа Ліпскага.

З 2002 году ў вёсцы дзейнічае грамадзка-адукцыйная арганізацыя Ўсеагульны Ўнівэрсітэт імя Яна Юзэфа Ліпскага (па-польску: Uniwersytet Powszechny im. Jana Józefa Lipskiego)[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Мікалая ў Белавежы[4]) i палякі-каталікі (парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы[5]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вёскі пайшла праўдападобна ад старабеларускага терем (церам), бо непадалёк знаходзілася вялікая альтана — месца паляваньняў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Тэраміскі былі заснаваныя паміж 1765 і 1780 г., калі праводзіласа рэформа адміністрацыі Белавескай пушчы падскарбім надворным літоўскім Антонім Тызэнгаўзам. Вядома, што ў навакольлі сёньняшніх Тэраміскаў раней існавалі лясныя часовыя пасяленьні г.зв. буднікаў (ад шалашаў — будкаў, у якіх пражывалі), якія перараблялі дрэва ў вугель, дзёгаць і калійныя солі (паташ). Прадукцыйна дзейнасьць на тэрамішчанскай паляне закончылася ў 1792 г. і з гэтага часу можна казаць пра вёску ў месцы былога ўрочышча Тэраміскі. Першымі жыхарамі былі сем'і Вішнеўскіх, Палюхаў, Смокюлевічаў і Дабжанскіх. Большасьць жыхароў былі беларускага паходжаньня[a], некаторая частка выводзілася з Мазовіі. Пад канец 18 ст. у Тэрамісках акрамя былых буднікаў пражывалі таксама стральцы, якіх задачай была ахова зьвераў Белавескай пушчы ад браканераў. Праз увесь 19 ст. царскія ўлады безьпасьпяхова намагаліся намовіць жыхароў Тэраміскаў да перасяленьня паза межы Белавескай пушчы[6]. У міжваенны пэрыяд Тэраміскі прыналежалі да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 255 жыхароў (127 каталікоў і 128 праваслаўных, зь іх 137 было запісаных палякамі і 118 беларусамі)[7]. 25 ліпеня 1941 г. Тэраміскі былі спаленыя нямецкімі войскамі, а насельніцтва пераселянае ў Загор’е і Смаляны. Жыхары вярнуліся на сваё меса ўжо ў 1944 годзе і пачаўся працэс адбудовы вёскі. У пасьлявенных гадах пачаўся заняпад Тэраміскаў, так як малыдыя людзі выяжджалі на месца жыхарства ў гарады. У сёньняшні дзень Тэраміскі становяцца болей турыстычным пасёлкам[6].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У 1826 г. "Dziennik Warszawski" пісаў пра жыхароў пушчанскіх вёскаў: Są to Rusini w znacznej części Litwy zamieszkali. Ich język jest ruski.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
  2. ^ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 57(пол.) Праверана 19 траўня 2015 г.
  3. ^ Uniwersytet Powszechny im. Jana Józefa Lipskiego w Teremiskach(пол.) Праверана 19 траўня 2015 г.
  4. ^ Праваслаўная парафія св. Мікалая ў Белавежы Праверана 19 траўня 2015 г.
  5. ^ Parafia św. Jana Chrzciciela w Narewce(пол.) Праверана 19 траўня 2015 г.
  6. ^ а б Pamięć i Historia(пол.) Muzeum Teremiszczańskie. Uniwersytet Powszechny im. Jana Józefa Lipskiego w Teremiskach. Праверана 19 траўня 2015 г.
  7. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8(пол.) Праверана 19 траўня 2015 г.