Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кропка «0» 17 верасьня 2001

Тэрарыстычны акт на Сусьветны гандлёвы цэнтар (World Trade Center) ды Пэнтагон — сэрыя тэрактаў 11 верасьня 2001 году на тэрыторыі ЗША, якая была зьдейсьнена з дапамогай пілатаваных самалётаў. 19 зламысьнікаў набылі квіткі на 4 самалёты ўнутраных авіялініяў ЗША. Дапушчаюць, што была выкупленая таксама значная колькасьць месцаў у тых самалётах для памяншэньня колькасьці пасажыраў на борце з мэтай палягчэньня захопу самалёту. Пасьля захопу кантролю над самалётамі накіравалі іх на паказаныя аб’екты.

Два зь іх разьбіліся аб хмарачосы-блізьняты СГЦ у Нью-Ёрку, трэці зьнішчыў частку Пэнтагона. Апошні, самалёт United Airlines 93, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў не дасягнуў мэты і разьбіўся на палях Пэнсільваніі прыкладна за 15 хвілін лёта да Вашынгтона. Дапушчаюць, што гэты самалёт павінен быў гахнуць па Белым Доме або Капітоліі. Машына не дасягнула мэты, калі пасажыры, якія даведаліся пра лёс іншых самалётаў, атакавалі выкрадальнікаў і давялі да катастрофы ў бязьлюдным месцы — урыўкі інфармацыі аб апошніх хвілінах той трагедыі паходзяць з тэлефонных гутарак пасажыраў і раскрыцьця дадзеных «чорных скрынь» самалёту. На аснове запісаў тэлефонных гутарак і сьведчаньняў сваякоў і суразмоўцаў падзеі былі рэканструяваныя ў паўдакумэнтальным фільме «Палёт 93».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў