Тэрмадынаміка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Тэ́рмадына́міка — навука (разьдзел фізыкі) пра найбольш агульныя якасьці макраскапічных аб’ектаў (тэрмадынамічных сыстэм), якія знаходзяцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі, а таксама пра працэсы пераходу паміж гэтымі станамі, якія адпавядаюць пераўтварэньням (пераўтварэньню) формаў руху матэрыі.

Тэрмадынаміку падзяляюць на агульную, тэхнічную, хімічную, тэрмадынаміку струменя і іншыя.

Тэрмадынаміка грунтуецца на двух зыходных палажэньнях і трох пачатках (законах) тэрмадынамікі, якія былі атрыманыя на аснове абагульненьня досьледаў чалавецтва і доказаў ня маюць.

Клясычная тэрмадынаміка карыстаецца фэнамэналягічным мэтадам дасьледаваньня, які не разглядае пабудову дасьледаванага рэчыва на мікраскапічным узроўні, а высьвятляе сувязь паміж макраскапічнымі велічынямі (такімі як ціск, тэмпэратура і г. д.). Таму высновы, атрыманыя пры дапамозе гэтага мэтаду, не залежаць ад іншых тэорыяў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Тэрмадынамікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах