Тэрміналёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Тэрміналёгія — сукупнасьць тэрмінаў розных галінаў вытворчасьці, тэхнікі, навукі і мастацтва, а таксама сыстэма тэрмінаў якой-небудзь адной навуковай дысцыпліны. Кожны народ выпрацоўвае нацыянальную тэрміналёгію на аснове роднай мовы, або запазычвае з тэрміналягічных сыстэмаў іншых народаў. Для ўтварэньня тэрмінаў часам выкарыстоўваюцца словы або паасобныя элемэнты словаў зь мёртвых моваў (напрыклад, старажытнагрэцкай, лацінскай).

Звычайна, разам з плённым разьвіцьцём якой-небудзь галіны вытворчасьці, тэхнікі, навукі, мастацтва і г.д. у пэўную гістарычную эпоху, шырока разьвівалася і адпаведная тэрміналёгія, напрыклад, філязофская ў Старажытнай Грэцыі, мастацкая ў Італіі эпохі Адраджэньня, мараплаўная ў Галяндыі XVII ст., ваенная ў Францыі эпохі напалеонаўскіх войнаў.