Тэрнопальская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Тэрнопальская вобласьць Тернопільська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Тэрнопаль |
| Улучае | 17 раёнаў |
| Найбольшы горад | Тэрнопаль |
| Іншыя буйныя гарады | Чарткоў, Крэменец, Беражаны |
| Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
| Губэрнатар | Яраслаў Сухый |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2006) |
1,112 млн (2,37%, 4-е месца) |
| Шчыльнасьць | 118,04 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 97,8%, расейцы — 1,2%, палякі — 0,3% |
| Плошча | 13,823 тыс. км² (3,61%) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка · найніжэйшая кропка |
443 м 116 м |
| Шырата | ад 50°13' пн.ш. да 48°31' пн.ш. |
| Даўгата | ад 24°42' у.д. да 26°24' у.д. |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 035 |
| Паштовыя індэксы | 46xxx, 47xxx, 48xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | ternopil.ua; te.ua |
| Код аўтам. нумароў | ВО |
| Афіцыйны сайт | |
Тэрно́пальская во́бласьць (па-ўкраінску: Терн́опільська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Ўкраіны. Плошча вобласьці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,112 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Тэрнопаль.
Зьмест |
Геаграфічныя зьвесткі [рэдагаваць]
Месцазнаходжаньне [рэдагаваць]
Мяжуе зь Львоўскай на захадзе, Ровенскай вобласьцю на поўначы, Хмяльніцкай на ўсходзе, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі на поўдні.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 195 км, з захаду на ўсход — 129 км.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны зь цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені — 5 °C, у ліпені — +19 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 520—600 мм
Рэльеф [рэдагаваць]
Тэрнопальская вобласьць займае заходнюю частку Падольскага ўзвышша. Яе рэльеф — раўнінны. Паверхня вобласьці мае нахіл з поўначы на поўдзень. Рэшта яе тэрыторыі нахіленая ў паўночна-ўсходнім кірунку. На поўначы вобласьці знаходзяцца Крамянецкія горы (вышыні да 408 м), на крайнім паўднёвым захадзе — Апольле (вышыні 360—400 м).
Водныя аб’екты [рэдагаваць]
Па тэрыторыі вобласьці цякуць 120 рэчак, даўжынёй звыш 10 км кожная. Яны адносяцца да басэйнаў Днястра (Залатая Ліпа, Карапец, Стрыпа, Джурын, Серат, Нічлава, Збруч, Гнілая, Тайна) і Прыпяці (Гарынь, Гарынька, Іква, Жэрдзя, Жырак). Днестар цячэ на поўдні на мяжы з Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі. На тэрыторыі вобласьці каля 270 сажалак і вадасховішчаў.
Гісторыя [рэдагаваць]
Тэрнопальская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР. Да 9 жніўня 1944 року мела назву Тарнопальская вобласьць (цэнтар — места Тарнапаль).
Насельніцтва [рэдагаваць]
Тэрнопальская вобласьць мае практычна монаэтнічны склад насельніцтва — 97,8% насельніцтва вобласці складаюць украінцы. Таксама ёсьць расейцы (1,2%) і палякі (0,3%).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Вобласьць налічвае 17 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 1 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 1 пасёлак, 1019 вёсак.
Месты [рэдагаваць]
Абласнога значэньня [рэдагаваць]
Раённага значэньня [рэдагаваць]
- Баршчоў
- Беражаны
- Бучач
- Залешчыкі
- Збараж
- Збораў
- Крэменец
- Падгайцы
- Пачаеў
- Скалат
- Харосткаў
- Церабоўля
- Чарткоў
- Шумск
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тэрнопальская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||
|
||||||||||||||||