Тэхнабанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэхнабанк
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 5 жніўня 1994 (29 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Крапоткіна, д. 44
Ключавыя фігуры Зьміцер Міхалевіч
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 105 863 млн. рублёў (2010 год; 35 361 тыс. $)
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Аўдытар «БДО» (30 чэрвеня 2011)

Тэхнабанкпрыватны банк Беларусі, заснаваны ў 1994 годзе.

Выпускае і абслугоўвае аплатныя карткі Visa. Ажыцьцяўляе міжнародныя разьлікі праз Супольнасьць сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў ды зьяўляецца паручальнікам электронных грошай WebMoney ў беларускіх рублях. Асноўнымі пайшчыкамі зьяўляюцца сужэнцы Уладзіслаў і Алена Кацарэнкі, Ігар Курач і ірляндзкае прадпрыемства «Флітвуд файнэнс»[3]. Мае 6 філіялаў, 7 разьлікова-касавых цэнтраў, 3 цэнтры банкаўскіх паслугаў і 41 абменьнік[4].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У траўні 2007 году праца Тэхнабанка спынялася праз распаўсюд па службовай сетцы віруса «Нешта»[5]. 14 сакавіка 2008 году хакеры ўкаранялі траянскі код на некаторыя старонкі беларускага сайта WebMoney, працу якога вядзе Тэхнабанк[6].

На 1 чэрвеня 2010 году статутны фонд складаў 46 586,9 мільёнаў рублёў[7]. 2 чэрвеня 2010 году да Тэхнабанку далучыўся Беларускі індустрыяльны банк, праз што Тэхнабанк набыў дазволы на адкрыцьцё і вядзеньне рахункаў у каштоўных мэталах, прыцягненьне і разьмяшчэньне каштоўных мэталаў і камянёў ва ўклады і на гандаль каштоўнымі мэталамі і камянямі[8].

2 сакавіка 2012 году затрымалі старшыню Назіральнай рады «Тэхнабанка» Ўладзіслава Кацарэнку. У верасьні 2012 году старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Валеры Вакульчык заявіў: «Кацарэнка дапамагаў кіраўнікам прыватных кампаній ухіляцца ад выплаты падаткаў і збораў, прадастаўляючы ім падробленыя дакумэнты і рэквізыты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структураў — рэзыдэнтаў Расейскай Фэдэрацыі, краінаў Балтыі, Вялікабрытаніі. Таксама Кацарэнка абвінавачваецца як кіраўнік групы, якая займаецца незаконным абменам валюты». 31 студзеня 2014 году Ўладзіслава Кацарэнку выраклі да 7 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) крадзеж шляхам злоўжываньня службовым становішчам, 2) незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, 3) ухіленьне ад выплаты падаткаў, 4) махлярства[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б https://tb.by/upload/iblock/6e0/qpp5m4izgjz06zx02v2p3ntcadsmkwrv/tb_msfo_2021rus_comp.pdf
  2. ^ https://tb.by/upload/iblock/fcd/zspatewl66umdi3piu35ygk9t9a6sp0f/op_cen_bym_2021_f1.pdf
  3. ^ Будова ўласнасьці банка (рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  4. ^ Будова банка ў разрэзе рэгіёнаў (рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  5. ^ Вірус «Нешта» паралізаваў «Тэхнабанк». Наша Ніва (10 траўня 2007). Праверана 20 лютага 2011 г.
  6. ^ «Тэхнабанк» гарантуе бяспеку WebMoney Transfer. Хартыя’97 (20 сакавіка 2008). Праверана 20 лютага 2011 г.
  7. ^ Афіцыйныя зьвесткі (рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  8. ^ Аляксей Арэшка (2 чэрвеня 2010) Нацбанк зарэгістраваў далучэнне ААТ «Беларускі індустрыяльны банк» да ААТ «Тэхнабанк» Эканоміка. БелаПАНПраверана 20 лютага 2011 г.
  9. ^ Экс-старшыня Наглядальнага савета банка прыгавораны да 7 гадоў // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 2014. — № 19 (27629). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]