Тэхнічныя навукі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тэхні́чныя наву́кі — навукі, што дасьледуюць сукупнасьць сродкаў чалавечай дзейнасьці.
Вялікі ўнёсак у разьвіцьцё тэхнічных навук зрабілі выбітныя інжынэры старажытнасьці: Архімэд, Герон, Вітрувій, Леанарда да Вінчы. Першай тэхнічнай навукай стала мэханіка, якая доўгі час не разьвівалася разам зь фізыкай і архітэктурай. З пачаткам індустрыяльнай рэвалюцыі ўзьнікла неабходнасьць больш дасканалага вывучэньня тэхнікі і тэхналёгіяў.