Тээму Сэлянэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэему Сэлянэ
Рост 183 см
Вага 89 кг
Пазыцыя правы скрайні
Кідок/Ловы правы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1970 (53 гады)
Месца нараджэньня Хэльсынкі, Фінляндыя
Выступаў за
Нацыянальная зборная Фінляндыя
Драфт НХЛ 10, 1988
Вініпэг Джэтс
Гульнявая кар’ера 1987—2014

Тэему Ільмары Сэлянэ (па-фінску: Teemu Ilmari Selänne, [ˈteːmu ˈilmɑri ˈselænːe]; нарадзіўся 3 ліпеня 1970 году) — фінскі хакейны скрайні нападнік. Падчас выступаў за фінскі клюб «Ёкерыт» быў абраны клюбам НХЛ «Вініпэг Джэтс» у першым коле драфту 1988 року пад 10-м нумарам. Скончыўшы сэзон 1991—1992 у чэмпіянаце Фінляндыі, Тэему Сэлянэ перайшоў у НХЛ і ў першым сваім сэзоне закінуў 76 галоў, што і дагэтуль застаецца рэкордам лігі для дэбютанта. За гэтае дасягненьне ён быў узнагароджаны памятным трафэем Колдэра. Сэлянэ — адзін з найбольш эфэктыўных гульцоў у гісторыі НХЛ: за кар’еру ён закінуў каля 700 шайбаў і набраў болей за 1400 пунктаў, тройчы забіваў болей за 50 шайбаў за сэзон і чатыры разы ўзначальваў сьпіс гульцоў, што набралі болей за 100 пунктаў за сэзон. Ён гуляў у 10 матчах усіх зорак, чатыры разы трапляў у каманду зорак НХЛ; у сэзоне 1998—1999 рокаў атрымаў трафэй Марыса Рышара як найлепшы бамбардыр лігі; у сэзоне 2005—2006 рокаў атрымаў мэмарыяльны трафэй Біла Мастэртана за заўзятасьць і адданасьць гульні. У фінале Кубку Стэнлі 2007 году гуляў у складзе «Анагайм Дакс».

На міжнароднай арэне Тэему Сэляне ў складзе зборнай Фінляндыі ўдзельнічаў у пяці чэмпіянатах сьвету, трох кубках Канады/сьвету і шасьці Алімпіядах; на гэтых турнірах станавіўся са зборнай срэбным і бронзавым мэдалістам чэмпіянатаў сьвету, срэбным і тройчы бронзавым прызэрам Алімпійскіх гульняў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тээму Сэлянэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў